Старонка 91
◀ / 394 ▶
ВЫТРАБАВАЦЬ, дзс. — истребовать, исходатайствовать. Нада вытрабаваць пашпарт (Красьніца, Чаш. р.). ВЫТРУБІЦЬ, дзс. — жадно с'есть. Два гарлачы малака вытрубіў (Марчонкі, Сур. р.). ВЫТРЫБЕНЬКІ, ж. — капризы. На вытрыбенькі ён маладзец — толькі патрапляй яму (Шаркі, Куз. р.). ВЫТРЫВАЦЬ, дзс. — вытерпеть. Нельга вытрываць гэтай болі (Кр. Сяло, Беш. р.). ВЫТРЫМАЦЬ, дзс. — выдержать. Ня вытрымаў усёткі да канца (Запрудзьдзе, Сен. р.). ВЫТУРЫЦЬ, дзс. — выгнать. Бацька яго вытурыць з двору (Пустынкі, Сен. р.). ВЫТУРХНУЦЬ, дзс. — вытолкнуть. У серцы ён яго вытурхнуў вон (Пятніцкая, Беш. р.). ВЫТХНУЦЦА, дзс. — выдохнуться. Заткні бутэльку, а то гарэлка вытхнецца (Пустынкі, Сен. р.). ВЫТЫНКАВАЦЬ, дзс. — оштукатурить. Хата вытанкавана (Чарнагосьці, Беш. р.). ВЫХАВАНЕЦ, а, м. — воспитанник. У мяне выхавачец (Балдыкова, Аз. р.). ВЫХАВАНКА, ж. — воспитанница. Гэта мая выхаванка (Балдыкова, Аз. р.). ВЫХАВАЦЬ, дзс. — воспитать. Баба яго выхавала (Доўгае, Беш. р.). ВЫХАДЫ, оў, м. — внутренности. Каб табе выхады вон! (Луб'ева, Аз. р.). ВЫХАДЗІЦЦА, дзс. — выздороветь. Ён з гэтай хваробы чуць выхадзіўся (Зямковічы, Сен. р.). ВЫХАДЗІЦЬ, дзс. — добиться, выходить. Хадзіў тры дні, а выхадзіў злыдні (Ст. Беліца, Сен. р.). ВЫХАПЛЕНЫ — выхваченный. Ці надоўга хопіць выхапленага з пажару? (Дабрамысьль, Лёз. р.). ВЫХАРТАЦЦА, дзс. — проголодаться. Сёньні выхыртыўся — чуць жыву (Гарадок, Гар. р.). ВЫХВАЛЯЦЦА, дзс. — похваляться. І чым ён выхваляецца? (Амільлянова, Лёз. р.). ВЫХВАРЭЦЬ, дзс. — выболеть. Выхварэе ён чужое дабро! (Калышкі, Лёз. р.). ВЫЦЕРАБЛЕНЫ — расчищенный. На выцерабленым добра расьцець (Бабінічы, Віц. р.). ВЫЦІНАЦЬ, дзс. — изощряться в игре, пении и т. п., заливаться, отчеканивать. Послухай, як ён выцінаіць на йскрыпачцы. Птушка так і выцінаіць (Сьвярдлы, Беш. р.). ВЫЦІРАК, а, м. — тряпка, мочалка, которою вытирается грязь, нечистота. Вынясі выцірак — гідка глядзець (Дубнікі, Сен. р.). ВЫЦІРАЦЬ, дзс. — вытирать. Ідзі выцяры абраз (Семянцова, Беш. р.). ВЫЦЫРКАЦЬ, дзс. — выдоить. Ідзіце малако браць — ужо кароў выцыркалі (Лужасна, Куз. р.). ВЫЦЬ, дзс. — выть. Ляціць выіць, сядзіць рыіць (Алексінічы, Сен. р.). ВЫЦЯГНУЦЦА, дзс. — вытянуться, умереть. Каб ты выцягнуўся! (Зямковічы, Сен. р.). ВЫЦЯРЭБЛІВАЦЬ, дзс. — вырубать, расчищать. Гэты надзел будзем выцярэбліваць (Чарнагосьці, Беш. р.). ВЫЦЯЎЛЯЦЬ, дзс. — выделывать (шалить). Что яны там толькі ні выцяўлялі! (Мікалаёва, Куз. р.). ВЫЦЯЦЬ, дзс. — ударить. За што-ж ён мяне выцяў? (Беліца, Сен. р.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 394 ▶