Віцебскі краёвы слоўнік (1927). М. І. Касьпяровіч

 ◀  / 394  ▶ 
Віцебскі краёвы слоўнік" зьяўляецца першым з ліку краёвых слоўнікаў у Беларусі, вызначаных да апрацаваньня Камісіяй для ўкладаньня слоўніка жывой беларускай мовы ў Інстытуце Беларускай Культуры. «Віцебскі краёвы слоўнік" паступіў у Камісію раньш вызначанага Камісіяй тэрміну (1 студзеня 1927 г.). Гэтацалкамтрэба аднесыді да выключнай энэргіі выяўленай у справе зьбіраньня слоўнікавага матар'ялу ў Віцебшчыне Праўленьнем Віцебскага Акруговага Краязнаўчага Таварыства i, паасобку, навуковым сакратаром яго т. К а с ь п я p о в i ч а м. У свой народ пасьпешны друк слоўніка тлумачыцца жаданьнем Віцебскага Акруговага АНА забясьпечыць ужо ў гэтым вучэбным годзе слоўнікам школы Віцебшчыны. Гэтая акалічнасьць дазволіла Камісіі згадзіцца на дачаснае рэдагаваньне слоўніка для друку яго ў Віцебску выдавецтвам „Заря Запада", хаця йры больш працяглай апрацоўцы слоўнікавы матар'ял мог-бы быць сыстэматызаваны больш поўна й дакладна. Зважаючы на непаўнату слоўніка, Камісія разглядае яго не як закончаны слоўнік Віцебшчыны, а як „Матар'ялы" для такога слоўніка. «Віцебскі краёвы слоўнік" апрацаваны т. К а с ь п я р о в і ч ам паводле прынцапаў i мэтаду, устаноўленых Камісіяй наагул для ўкладальнікаў краёвых слоўнікаў. Лічучы, што не краёвыя слоўнікі павінны быць дадаткам да агульнага слоўніка жывой беларускай мовы, а наадварот гэты апошні павінен грунтавацца на вывучэньні мясцовых гутарак, Камісія не знайшла мэтазгодным абмяжоўваць укладальнікаў запісам толькі рэдкіх слоў— паветалізмаў. Пры ўкладаньні слоўніка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

матарял, матарялу, матарялы
31 👁
 ◀  / 394  ▶