Віцебскі краёвы слоўнік (1927). М. І. Касьпяровіч

 ◀  / 394  ▶ 
VI прыймаліся пад увагу, як правіла, тыя словы, якія адрозьніваюцца ад слоў расійскай або польскай мовы з боку свайго значэньня, вымаўленьня або напісаньня (транскрыпцыі). Адносна напісаньня беларускіх слоў у асноўнай калюмне, набранай на буйны шрыфт, Камісіяй бьгу ухвалены запіс іх так, як яны пішуцца паводле правіл сучаснага беларускага літаратурнага правапісу. Прапанованы ў праэкце інструкцыі для ўкладальнікаў краевых слоўнікаў парадак запісу паводле фанэтычнага прынцыпу (з захаваньнем літаратурнай беларускай графікі) быў адкінуты Камісіяй на тэй падставе, каб не абцяжарваць працы укладальнікаў краевых слоўнікаў зьмяшэньнем задач лексыкалягічнага й дыялекталягічнага дасьледаваньня. Пры гэтым Kaмісія мела на ўвазе й сувязь краёвых елоўнікаў з агульным слоўнікам жывой беларускай мовы, дзе, натуральна, беларускія словы будуць давацца ў іх літаратурным напісаньні, а так сама вымогі практычнага карыстаньня краёвымі слоўнікамі. Асаблівасьцю Віцебскага краёвага слоўніка, як i наагул краёвых слоўнікаў, якія ўкладаюцца паводле праграмы Камісіі ў розных акругах Беларусі, зьяўляецца тое, што да кожнага беларускага слова, дадзенага ў слоўніку, дадаецца прыклад— фраза, ўзятая з жывой народнай мовы з абавязковым мясцовым адзначэньнем. Прыклады запісаны на слух, як словы вымаўляліся ў вуснах тае асобы, ад якой учуты прыклад. Paзумеецца, што запісаныя такім спосабам прыклады могуць даць пэўны матар'ял для беларускай дыялекталёгіі. Разьвязваючы пытаньне аб парадку запісу мяйсцовых адзначэньняў, Камісія палічыла патрэбным даваць толькі паказаньне вёскі й раёну без паказаньня прозьвішчаў дапішчьікэў, якія дастаўлялі карткі (яны паказаны ў прадмове да слоўніка яго ўкладальнікам). Пры рэдагаваньні слоўніка зварачалася ўвага на правільнасыдь напісаньня беларускага слова ў асноў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бьгў, матарял
26 👁
 ◀  / 394  ▶