ВЫКАЗКА, ж.—выдача, донос. Каб ні яго выказка—нічога-б ня было (Лужасна, Куз. р.).
ВЫКАЗВАЦЦА, дзс.—высказываться. Я ня буду выказвацца (Гарадок, Гар. р.).
ВЫКАЛАЦІЦЬ, дзс.—вытрясть. Снапы выкалацілі добра (Лужасна, Куз. р.).
ВЫКАНАЦЬ, дзс.—исполнить. Раз абяцаў, дык выканаець—недзе дзенецца (Лужасна, Куз. р.).
ВЫКАПАЦЬ, дзс. — вырыть. Выкапай на агародзе яму (Оўсішча, Сен. р.).
ВЫКАРХІВАЦЬ, дзс.—откашливать. Выкархівай хутчэй—лягчэй будзець (Лужасна, Куз. р.).
ВЫКАСАВАЦЬ, дзс.—вычеркнуть. Выкасуйце, яго, бо ён хворы і ня будзе хадзіць (Стаішча, Чаш. р.).
ВЫКАЦІЦЦА, дзс.—1) выкатиться. Завязаўся ў мех ды выкаціўся (Лужасна, Куз. р.); 2) вывестись. Сядзела курыца ладна, а выкацілася усяго толькі чатыры пісклёнкі (Запрудзьдзе, Сен. р.).
ВЫКІДАЦЬ, ВЫКІНУЦЬ, дзс.—выбрасывать, выбросить. Выкінь толькі, тады дам табе! (Доўжа, Куз. р.).
ВЫКІДЫШ, а, м. — выкидыш, аборт. Жанчына зробіла выкідыш (Бабінічы, Віц. р.).
ВЫКЛАДАЦЬ, дзс.—1) преподавать, учить. А еты прысадзісты, выкладаець нешта ў іх там, у школе (Лужасна, Куз. р.); 2) выкладывать. Выкладай быстранак з торбы (Храпавічы, Куз. р.).
ВЫКЛІНАЦЬ, дзс.—проклинать. Як пачала яна выклінаць свайго мужыка, дык аж сумна слухаць (Лужасна, Куз. р.).
ВЫКРАДАЦЬ, ВЫКРАСЬЦІ, дзс.—выкрадывать, выкрасть. Так яны увесь авёс у мяне і выкралі (Лужасна, Куз. р.).
ВЫКРУНТАС, а, м.—кривуль. Дарога ідзе выкрунтасам (Тараскі, Чаш. р.).
ВЫКУПКА, ж. — выкуп (действие). Пакуль ён робіў выкупку—грошы ў яго і ўкралі (Лужасна, Куз. р.).
ВЫЛАЗІЦЬ, ВЫЛЕЗЬЦІ, дзс.—вылезаць, вылезть. Каб з цябе вантроб'я вылезла! (Каменка, Сен. р.).
ВЫЛАЯЦЬ, дзс.—выругать. За гэта яго трэба вылаяць (Дзярэўня, Чаш. р.).
ВЫЛЕГЧАЦЬ, дзс. — выхолостить. Жарабка вылегчаў—не на чым пакуль што і ехаць (Лужасна, Куз. р.).
ВЫЛЕЧВАЦЬ, дзс.—вылечивать. Ён вылечвае ад усіх хвароб і нават ад рожы, трасцы (Шаркі, Куз. р.).
ВЫЛІЦЬ, дзс. — вылить. Вылі ваду ў начоўкі (Красьніца, Чаш. р.).
ВЫЛІЧЫЦЬ, дзс. — высчитать. Выліч колькі я табе доўжэн (Доўжа, Куз. р.).
ВЫЛУПАК, а, м.—франт. Ах ты, вылупак бяздушны! (Луб'ева, Аз. р.).
ВЫЛУПКА, ж. — франтиха. Адзелася, як вылупка якая (Сухарукова, Аз. р.).
ВЫЛУПЛІВАЦЦА, дзс.—1) вылупливаться, вылезать из скорлупы. Вуцяняты ўжо вылупіліся (Лужасна, Куз. р.); 2) наряжаться. Вылупіцца заўзёгды, як куды ісьці (Гравы, Сен. р.).
ВЫЛУШЧЫЦЬ, дзс. — вылущить. Мы вылушчылі ўвесь боб (Сянно, Сен. р.).
ВЫМАВІЦЬ, дзс.—выговорить. Ляжыць—ня можа слова вымавіць (Раманаўка, Сен. р.).
ВЫМАГАЦЬ, дзс. — вымогать, требовать. Усё вымагаіць і вы-
77 👁