Віцебскі краёвы слоўнік (1927). М. І. Касьпяровіч

 ◀  / 394  ▶ 
ВОРЫВА, «.—пашня, поднятая первый раз. Ворава зарасло травой (Русінава, Сен. р.). Гэта ворыва араць толькі паркай (Машчоны, Сен. р.). ВОСАПА, ж,—оса. Vespa vulgaris. Восапа ўкусіла за руку (Асіпова, Аз. р.). ВОСЕНСКІ—осенний. Восенскі дзень саўсім кароткі (Пятніцкая, Беш. р.). ВОСЕНЬ, ас.— осень. Тая восень была мокрая (Доўжа, Куз. р.). В О С Е Н Ь Н Ю — осеньню. Еосеньню выбіраюць бульбу (Бесьцьвена, Сен. р.). ВОСЕЦЬ, ж.—здание, помещение в овине для сушки снопов. Нада вазіць жыта ў восіць (Miкалаёва, Куз. р.). Пар. асець. ВОСТРАЎ, а,.w.— остров. На раке ёсьць востраў (Бабінічы, Віц. р.). Пар. астроў. ВОСТРЫ— острый. Я люблю востры нож у руках (Доўжа, Куз. р.). ВОСТУ П ВОЎ ЧЫ, а, м.— место, где живут, водятся волки. Забои ваўка у самым воўчым воступе (Дубавое, Беш. р.). ВОСЬ, ас.—ось. У калёсах паламалась вось. (Хацімшчына, Куз. р.). ВОСЬ— вот. Вось мы й скончылі (Храпавічы, Куз. р.). ВОСЬНІ, яў, м.~ сны. Дрэнныя мне восьні сьнілісь (Лукьянова, Сен. р.). ВОСЬЦІ, ж.— острога. Я дык васьцямі набіў рыбы (Спасская, Cip. р.*). ЗьбегаЙ за восьцей (Воўкасьць, Лёз. р.). ВОТРУБ'Е,», зб.—1) отруби. Вотруб'ем яе кормім. (Гарадок, Гар. р.); 2) грубое льняное волокно, полученное после первой обработки льна. Нада скруціць вотруб'я (Вяжышча, Беш. р.). Пар. атрэп'е. ВОТРЫНА, ж.—крупная мякина из колосков, соломинок и т. п. Запар карові вотрыны! (Сьвярдлы, Беш. р.). ВОТЧЫМ, а, м.— отчим. Вотчым не бацька— не пашкадуіць (Сукрэмна, Сен. р.). В О Ў К,а,л.—волк. Canis lupus L. Воўк бяжаў праз лес (Ісачкава, Аз. p0). ВОЎНА, ж.—овечья шерсть. Воўну чэшуць i прядуць i, адзеўшы, у людзі йдуць (Сухарукава, Аз. p.). ВОЎЧАЕ ЛЫКА— волчье лыко, Daphne mezereum L. У нашам лесе было многа воўчага лыка, (Курына, Куз. р.). ВОЎЧАЯ СТУПН Я—журавленник кровокрасный. Geranium sanquineum L. Воўчае ступні на лузе ня відаць (Лужасна, Куз. p.). ВОЎЧЫ—волчий. Воўчую шкуру прадалі (Сянно, Сен. p.). ВОЎЧЫЯ ЯГАДЫ— паслен черный. Solanum nigrum L. Воўчыя ягады сусім ні пахожы на воўчае лыка (Лужасна, Куз. p.). ВОХАЦЬ, дзс.~ охать, вздыхать. До табе вохаць—апрык! (Лужасна, Куз. р.). ВОЦАТ, у, м.— уксус. Acidum aceticum. Улі воцату ў буракі (Чашнікі, Чаш. p.). ВОЧАП, а, м. — колодезный журавль. Вочапам дастаюць ваду із калодзіся (Дубавое, Беш. р.). ВОШ, ж, —Pediculus capitis, de Geer., P. vestimenti Burm., Phthirius inguinalis Redi. Вошы елі, ды й гнідам пірідалі (Навікі, Выс. p.). ВОШТА—зачем, на что. І на вошта табе? (Пушкары, Сен. р.). ВУГАЛ, a, м.— угол. Пакладзі гэты камень пад вугал (Машкі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

атрэпе, вбтрыны, вотрубе, вотрубем, вотрубя
8 👁
 ◀  / 394  ▶