Віцебскі краёвы слоўнік (1927). М. І. Касьпяровіч

 ◀  / 394  ▶ 
запісамі, a таксама з запісамі, якія паступілі ад пэўных арганізацый i калектываў, паслужылі картатэкай пры ўкладанні слоўніка. Першыя апрацаваныя літары слоўніка былі перададзеныя на рэдагаванне ў Інбелкульт ужо ў ліпені 1926 года, a выдадзены слоўнік быў у Віцебску ў 1927 годзе' Слоўнік складаецца з 9703 слоў, зафіксаваных у 591 населеным пункце былой Віцебскай акругі. Аднак гэта былі не толысі рэгіянальныя словы: часткова ў рэестр была ўключана i агульнаўжывальная беларуская лексіка. З 'яўленне слоўніка было вялікай падзеяй для рэгіёна, асабліва для яго адукацыйных i культурных устаноў. Яшчэ да яго выдання Віцебскі аддзел народнай асветы замовіў 800 асобнікаў для сваіх патрэбаў. 3 аднаго боку, (учаснае выданне «Віцебскага краёвага слоўніка» слоўніка ўяўляе сабой помнік тым німатлікім людзям, якія ўнеслі ўклад у яго падрыхтоўку. 3 другога, дазваляе нам болыы пазнаць беларускую мову ўвоіуле i ў яе віцебскай іпастасі, у прыватнасці. Сяргей Запрудскі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
15 👁
 ◀  / 394  ▶