Віцебскі краёвы слоўнік (1927). М. І. Касьпяровіч

 ◀  / 394  ▶ 
Прадмова Напісаны Мікалаем Каспяровічам на аснове матэрыялаў Віцебскага акруговага краязнаўчага таварыства «Віцебскі краёвы слоўнік» быў першым у серыі краёвых слоўнікаў, падрыхтаваных у выніку масавай краязнаўчай работы. Усяго меркавалася сабраць матэрыял для 16 надобных прац, якія адлюстроўвалі лексіку тагачасных адміністрацыйных акруг (складаліся з 10— 12 раёнаў). Аднак было наперад вядома, што не ўсе слоўнікі акажуцца выкананымі на добрым узроўні, таму планавалася апублікаваць толькі лепшыя. Камісія жывой беларускай мовы Інстытута беларускай культуры, якая займалася арганізацыяй гэтай работы, мела выключна мала часу для яе правядзення. У верасні 1925 года была надрукавана «Інструкцыя для збірання слоўнікатэрміналагічнага матэрыялу ў беларускай мове», у лістападзе гэтага ж года разам з лістоўкай-заклікам «Да беларускага настаўніцтва» яна была разаслана акруговым i мясцовым краязнаўчым арганізацыям. Канчатковым тэрмінам збору матэрыялу была вызначана дата 1 студзеня 1927 года. Гэта быў празмеру аптымістычны тэрмін для такой грандыёзнай работы, у выніку матэрыялы збіраліся i пазней. На працяiy трох гадоў у камісію з тэрыторыі Мінскай акругі паступіла больш за 18 тысяч картак, з Мазыршчыны i Бабруйшчыны — болын за 10 тысяч. Паспяхова вялася падрыхтоўка калінінскага акруговага слоўніка ў г. Клімавічы (акруга існавала ў 1924— 1927 гг.). На Віцебшчыне, дзе арганізатарам i навуковым сакратаром акруговага таварыства краязнаўства быў M. Каспяровіч, народныя словы збіраліся найболын актыўна. За тры гады ў камісію ў Менск з тэрыторьгі Віцебшчыны было даслана болыы за 37 тысяч картак. Сам аўтар «Віцебскага краёвага слоўніка» пачаў запісваць віцебскую лексіку яшчэ з верасня 1924 года, часу, калі ён быў прызначаны інспектарам Віцебскага акруговага аддзела народнай асветы i стаў бываць «y полі» па службовых акалічнасцях. Пазней M. Каспяровіч запісваў словы ў адпаведнасці з інструкцыяй Інбелкульта, да пачатку 1926 г. ён меўужо больш за 10 тысяч запісаў. M. Каспяровіч арганізаваў інтэнсіўны збор лексікі ў рэгіёне, у які ўключыліся звыш 200 настаўнікаў, аграномаў, паштальёнаў, работнікаў хат-чытальняў. За паўтара года яны перадалі ў слоўнікавую камісію Віцебскага акруговага таварыства больш за 36 тысяч картак-слоў, якія разам з сабранымі самім М. Каспяровічам
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
37 👁
 ◀  / 394  ▶