што столькі сама (Азярэцк, Сен. р.).
БЛІНОЎКА, ж.— кадка, в которой приготавливают тесто для блинов. Пастаў бліноўку на стол (Бешанкавічы, Беш. р.).
БЛІН, БЛІНЕЦ а, м,—блин. Смашны блін (Азярэцк, Сен. р.). Гэты усі блінцы мне на кірмаш (Пустынкі, Сен. р.).
БЛІНЧЫК, а, м.— кроме общего значения, вьюшка. Купілі блінчык у новы комін (Госьміра, Сен. р.).
БЛІСК, у, м.—блеск. Яна ўжо меіць прыгожы бліск (Сянно, Сен. р.).
БЛІСКАВІЦА, ж. — молния. Бліскавіца як блісьне, а пярун як грукнаў, дык аж конь спатыкнуўся (Вядрэнь, Чаш. р.). Грыміць гром, бляскаець блескавіца (Павульле, Чаш. р.).
БЛІСКАЦЬ, дзс.—сверкать. Вун і маланьня бліскае (Оўсішча, Сен. р.).
БЛІСКУЧЫ—1) блестящий. У двор ён вярнуўся ў бліскучых гузіках (Азярэцк, Сен. р.); 2) яркий. Які сягоньні бліскучы дзень! (Селядцова, Беш. р.).
БЛІШЧАСТЫ — блистающий. У яе блішчастыя барэткі (Доўжа, Куз. р.).
БЛІШЧАЦЬ, БЛІШЧЭЦЬ, дзс.— блестеть. Мае боты дужа блішчаць (Ульлянавічы, Сен. р.). Ён было (Латышы, Беш. р.).
БЛУКАЦЦА, дзс. — слоняться. Блукаецца па сьвету, як Марка па пеклу (Рыбчына, Сір р.).
БЛУТАНІНА, ж. — путаница. У іх гэта блутаніна цягнецца з Каляд (Лук'янова, Сен. р.).
БЛЫНДАЦЬ, дзс. — шататься без дела. Яму толькі блындаць (Замошша, Сен. р.).
БЛЫТАЦЦА, дзс. — путаться. Доўга блытаўся па лесе (Бараўляны, Куз. р.).
БЛЫХА, ж.—блоха. Pulexirritans L. et P. canis Dug et P. avinum Tasch. Глядзі, па табе блыха скача (Азярэцк, Сен. р.).
БЛЮВАКІ, ж.—рвота. Ня ліжы ягоныя блювакі (Навікі, Віц. р.).
БЛЮВАЦЬ, БЛЯВАЦЬ, дзс.— тошнить. Ня пі самагонкі, а то блюваць будзеш (Ст. Сяло, Куз. р.). Ён начаў бляваць (Бабінічы, Віц. р.).
БЛЮДАЧКА, БЛЮДЦА, н.— блюдечко. Разьбіла блюдачка (Доўжа, Куз. р.). Падай мне блюцца, я буду піць чай (Яцукі, Беш. р.).
БЛЯХА, ж.— 1) жесть. Дай мне кусок бляхі (Азярэцк, Сен. р.); 2) противень. Давай бляху, будзем пірог садзіць (Застадольле, Сен. р.).
БЛЯХАР, а, м. — жестяник. Трэба яшчо зайці да бляхара купіць кварту (Азярэцк, Сен. р.).
91 👁