бeць. (Лясьнікі, Сен. р.). Усе дні ён толькі брынды бець (Азярэцк, Сен. р.).
БІЗУН, а, м.—кнут, плеть. У пастуха ёсьць харошый бізун (Бабінічы, Віц. р.).
БІЛА, н. — язык в колоколе. Учора, званіўшы, біла адарвалі (Азярэцк, Сен. р.).
БІНДАС, а, м.—1) вид топора для отбивания толстых щеп, колун. Біндасам адкалі (Мікалаева, Куз. р.); 2) болван. Эх ты біндас! (Лазаватка, Сур. р.).
БІНЬДЗЮК, а, м.—телега на железных осях, верх, коробка телеги. Запражы не калёсы, а біньдзюк (Спасская, Сір. р.).
БІРКА, ж.—палочка с нарезаными знаками, выдаваемая вместо квитанций, чаще кожевниками. Дзеці пайшчыце бірку—паеду за кожай і аўчынамі (Пятніцкая, Беш. р.).
БІРУБОЛКА, ж. — пуговица, чаще деревянная. Ушый біруболку ў сарочку (Гарнакі, Сен. р.).
БІРУК, а, м.—бирюк, нелюдим. Пагнаць гэтага бірука (Латыгаль, Сен. р.).
БІРУЛЬКА, ж. — деревянная часть коромысла в бороне, плуге и т. п. Новую бірульку зробіў да бараны (Гарадок, Гар. р.).
БІТКА, ж.—битое яйцо. Бітка скора порціцца (Дварэцк, Чаш. р ).
БІТУН, а, м.—наглец, драчливый. Зьвязаць етага бітуна (Раманаўка, Сен. р.).
БІЦЦА, дзс. — драться. Годзі табе ўжо біцца (Азярэцк, Сен. р.).
БІЦЬ, дзс.—1) бить. Ну што глядзіш, бі яго ды ўсё! (Азярэцк, Сен. р.); 2) колоть. Нада біць дровы (Собалева, Куз. р.).
БІЦЮК, а, м.,—БІЧОЎКА, ж.—1) часть цепа—палка, которой бьют по снопам. Атарваўся біцюк і чуць ні ўдарыў Сьціпана (Русінава, Сен. р.). Сёмка глядзі—бічоўка здарвецца, ды ударыць каго — нібудзь (Гарбузы, Сір. р.); 2) неуклюжий. Павернецца, як біцюк (Шуміліна, Сір. р.).
БІЧАЙ, я, м.—круглая дырка в верхнем ручном жернове, куда сыплются зерна. Бічай вузкі у маіх жорнах (Беліца, Сен. р.).
БІЧАЙКА ж.—деревянный обод решета. Новую бічайку зробіў (Мікалаёва, Куз. р.). Пар. абічайка.
БЛАГА—1) дурно. Ці ня блага табе стала? (Рыбчына Сір. р.); 2) плохо. Блага ты ета зробіў (Пустыр, Сір. р.).
БЛАГІ—плохой. Благога воўка цялята ліжуць (Копцевічы, Чаш. р.).
БЛАЗЕН, БЛАЗЬНЮК, а, м.—1) молокосос. Ты яшчо блазен споріць з старікамі (Мазалава, Куз. р.); 2) глупец. Ён дужа бальшы блазен (Пустынкі, Сен. р.). Ні давай гэтаму блазьнюку (Шыпы, Сен. р.).
БЛАЗНОТА, ы, зб. — детвора. Усьціш гэту блазноту (Сянно, Сен. р.).
БЛАЗЬНЁНАК, а, м.—глупенький. Які ён блазьнёнак! (Лучкі, Віц. р.).
БЛАКУНЯЦЦА, дзс.—шляться без дела. Хвядот блакуняецца у лясу (Задарожжа, Куз. р.). Блыкуняецца мая дзеўчына цэлую ноч (Даргейкі, Сен. р.).
БЛЕДНЫ,—бледный. Які ён бледны з твару! (Асінаўка, Сен. р.).
БЛЕХ, у, м. — ровное место. Нясі скуты на блех (Вяжышча, Беш. р.).
БЛЁКАТ, у, м.—белена. Hyosciamus niger L. Трэба на гародзе
87 👁