цень солі (Выгары, Куз. р.), Берасцэнь з мукою (Гарадок, Гар. р.).
БЕРАСЬЦЯНКА, ж.—1) глаз. У яго вялікі берасьцянкі (Слабодка, Віц. р.); 2) зяблик. Fringilla coelebs L. Бірасьцянка зрабіла на дрэве сваё гняздо з бяросты (Камоскі, Беш. р.).
БЕРАСЬЦЯНЫ, — берестовый. Купі скураныя або бірасьцяныя лапці (Красьніца, Чаш, р.).
БЕРВЯНО, н. — бревно. Бервяно ляжыць на дароге (Шумкі, Сен. р.). Зрубілі тоўстае бірвяно (Застадольле, Сен. р.).
БЕРКА, ж. – березовый сок. Прынясі з лесу беркі (Лапы, Беш. р.).
БЕРКАЦЕНЬ, я, м. — оборотень. Чалавек тры гады быў біркатнем (Мазалава, Куз. р.).
БЕСКАРЫСНА — бесполезно. Ён работаіць бескарысна (Бабінічы, Віц. р.).
БЕСКАШТОЎНА—без затрат. Безкаштоўна абышлося (Сянно, Сен. р.).
БЕСКЛАПОТНА,—беззаботно. Жыве сабе бесклапотна (Бабінічы, Віц. р.).
БЕСПАКУТНА—без мук. Беспакутна сышоў у думаўё (Пустыр, Сір. р.).
БЕСПАРЫ—безвременно. Карова беспары цялілася (Рудня, Аз. р.).
БЕСПРАСЬВЕТНЫ—непроглядный, беспросветный. Беспрасьветная цьма (Кузьміно, Сен. р.).
БЕССАРОМНЫ — бесстыжий. Архіп зусім бессаромны стаў (Выгары, Куз. р.).
БЕСТАВАЛОСЫ— простоволосый, без головного убора. Беставалосая пабягу (Выгары, Куз. р.).
БЕСЬПЕРАСТАННЫ —беспрерывный. Бесперастанны дождж ідзе (Рудня, Аз. р.).
БЕСЬПЕРАСТАНЬНЯ — беспрерывно. Бразгаіць дзьвярымі бесьперастаньня (Зацуброўе, Сур. р.).
БЕСЬСЯБЕ—сами собой. Каровы пасуцьца бесьсябе (Сянно, Сен. р.).
БЭБУХІ, аў, м.—внутренности, патроха. Кінь бэбухі сабакам (Азярэцк, Сен. р.).
БЭЗ, у, м.—сирень. Syringa vulgaris L. Бэз ужо цьвіціць (Гарнакі, Сен. р.). Нада наламаць бэсу (Увалокі, Куз. р.)
БЭЙБАС, а, м.—увалень, лентяй. Ходзіць як бэйбас (Сіроціна, Сір. р.).
БЭНЦНУЦЬ, дзс.—ударить. Як бэнцнуў яго па галаве—тутака яму й усё (Шаркі, Куз. р.).
БЭРЛА, н. — неповоротливый и некрасивый человек. Вунацька наша бэрла пашла (Беліца, Сен. р.).
БЁРДА, н — часть ткацкого станка для прибивания поперечных ниток при тканье. А мне нада зладзіць шырэйшае бёрда (Горкі, Аз. р.).
БЗДЫЧКА, ж. — лампочка, в которой горит фитилек без стекла. Запалі бздычку (Максімава, Куз. р.).
БЗЬДЗЮЛЬ, я, м. — полевой клоп, вонючка. Pantatoma (Mormidea) baccarum L і інш. рады і віды. На сунічане пасядзеў бзьдзюль, дык ня можна ў рот узяць (Пацкава, Сен. р.).
БІБІКІ, БІНБІКІ, БЛЫНДЗІКІ, БРЫНДЫ БІЦЬ,—баклуши бить. Кінь ты бібікі біць (Беліца, Сен.р.). Заўсёды б'ець бінбікі на вуліцы, як яму работы няма (Сукрэмна, Сен. р.). Ён толькі блындзікі
91 👁