Старонка 58
◀ / 394 ▶
БАРЭТКІ, ж.—дамские полуботинки. Барэткі ціснуць нагу (Навікі, Беш. р.). БАРКАН, у, м.—забор из еловых или сосновых сучьев. На гародзе заваліўся баркан (Кабішча, Куз. р.). БАРКАНА, ж. — морковь. Daucus carota L. Мая ты свацьця, якая-ж у мяне сёлета баркана ўрадзіла! (Марынкіна, Сір. р.). БАРЛЁЧЫ, аў, м.—грубые женские башмаки. Барлёчы ўлетку мала хто носіць (Заронава, Куз. р.). БАРЛЯЦЬ, дзс.—1) переливать, взбалтывать. До табе барляць крупеню! (Пустыр, Сір. р.); 2) без толку работать. Ён зямлі ня умеіць пахаць, а толькі барляіць (Мокавічы, Чаш. р.). БАРМАТАЦЬ, дзс. - бормотать, ворчать под нос. Ён што-та сабе пад нос бармытаў (Баравыя, Куз. р.). БАРМАТУН, а, м.— ворчун. Во, барматун урадзіўся (Сянно, Сен. р.). БАРСАЦЬ, дзс. — затягивать веревку в ушки лаптя. Даволі табе барсаць лапці! (Лужасна, Куз. р.). БАРСЬНІ, ёў, м. — кожаные лапти. Я пашыў сабе новыі барсьні (Чарніца, Лёз. р.). БАРТЫХАЦЦА, дзс. — бултыхаться. Ён ехаў на лісапеце, алі як бартыхнуўся, дык і ногі да гары (Баравыя, Куз. р.). БАРУЗЬДЗІЦЬ, дзс.—бредить, плести вздор. Ён п'яны доўга барузьдзіў, пакуль заснуў (Баравья, Куз. р.). БАРЫЛА, ж. — 1) боченок. Налі ваду з барыла (Горкі, Аз. р.); 2) толстяк. З гэтым барылай ня думай борыцца (Азярэцк, Сен. р.). БАРЫШ, а, м. — 1) прибыль. Купіў за сто, прадаў за дзьвесьці-- во гэта барыш (Пятніцкая, Беш. р.); 2) могарыч. З цябе, брат, трэба барышы (Азярэцк, Сен. р.). БАРЫШНАЕ, н.—овощи. Сёлета добрае барышнае (Селядцова, Беш. р.). БАСАВАЦЬ, дзс.—петь басом. Ён ужо у царкве не басуець (Сянно, Сен. р.). БАСАВІКІ, оў, м.—туфли. Абуй маі басавікі (Астравы, Сір. р.). БАСАНОЖ — 1) босиком. Не хадзі басанож, а то захварэеш (Селядцова, Беш. р); 2) на босу ногу. Надзеў боты, ды басанож, дык усё роўна сьцідзена (Сукрэмна, Сен. р.). На бісанож абуй боты (Стаішча, Чаш. р.). БАСЭТЛЯ, БАСОЛЬ, ж.—контрабас. Мірон купіў сабе басэтлю (Вярхоўе, Беш. р.). Хто іграець на басолі, у таго няма ні хлеба ні солі (Пустыр, Сір. р.). БАСОЛЬ, ж.—фасоль. У нас сяньні крупеня з басолям (Сьвеча, Беш. р.). БАСОТА, зб.—босяки. Чыстая басота! (Новае Сяло. Беш. р.). БАСТЫСЬ, я, м.— шляющийся, здоровый, но ни к чему неспособный парень. А гэты бастысь чаго нічога ня робіць? (Спасская, Сір. р.). БАСУРМАН, а, м. лнк.—опустившийся человек. Ходзіць, як басурман, (Сукрэмна, Сен. р.). БАСЬНЯ, ж. — басня. Умею басьні баяць (Бешанкавічы, Беш. р.). БАСЬЦІСЯ, дзс. — бодаться. Бычка дзеці прыўчылі басьціся (Азярэцк, Сен. р.). БАСЬЦЯЦЦА, дзс. — шляться, бродить. Што ты бяз дзела басьцяішся? (Рыбчына, Сір. р.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 394 ▶