ба (Сялец, Чаш. р.). Падай мне акрамусак! (Лясьнікі, Сен. р.).
АКРАМОСЬСЕ, зб.—куски, обрезки. Ні была-б тая швейка—акрамосься на воз не забярэш (Сукрэмна, Сен. р.).
АКРАСЬ, я, м—карась Carassius vulgaris Nils і інш. Паглядзі, якога мы паймалі акрася (Дрыкольле, Куз. р.).
АКРОПНАСЬЦЬ, ж.—ужас. Як зірнуў на гэта, аж акропнасьць узяла (Капланы, Сен. р.).
АКРУЦЕНЬ, я, м.—веревка, которою привязана оглобля к саням. У санёх акруцень парваўся (Дварэцк, Чаш. р.).
АКРАМЯ, зл.—кроме. Акрамя Барыса, нікога ня было (Слабада, Куз. р.).
АКРЫВАЎЛЕНЫ—окровавленный. Акрываўлены прыбег дадому (Спасская, Сір. р.).
АКРЫЯЦЬ, дзс.—ожить, окрылиться. Наша жыцейка пасьля дожджыку акрыяла (Высачаны, Выс. р.)
АКСАМІТКА, ж. — головной венчальный убор невесты, сделанный из полотна в роде кокошника, на который наклеивали разные цветы, блёстки вместо венчальных цветов. Аксамітку пашылі, а яе і няма! (Мікалаёва, Куз. р.).
АКУБКІ, аў, м.—сыроежки. Russula rubra Fr. і інш. Акубкаў набраў на сьнеданьне (Бяскатава, Гар. р.).
АКУЛЯРЫ, ж—очки. Ён без акуляраў ня можа чытаць (Азярэцк, Сен. р.).
АКУНЬ, я, м.—окунь. Perca fluviatilis. Я злавіў акуня (Кошчава, Беш. р.).
АКУРАТ — как раз. Акурат той самы чалавек (Навасёлкі, Сен. р.).
АКУШЭНЕЦ, а, м.—обманщик. Акушэнец ты! (Мянюцева, Сен. р.). Пар. ашуканец.
АКУШЭРКА, ж. — акушерка. Прывёз ба ты акушэрку — ня можа баба абрадзіцца (Бабінічы, Віц. р.).
АКУРАК, а, м.—окурок. Не кідай акуркі на салому (Ісачкава, Аз. р.).
АЛАДКА, ж.—оладья. Матка напякла аладак (Каралі, Куз. р.).
АЛЕ, АЛІ, зл. — но. Ён нічога сабе хлопец, але бацькіявоныя дрэнь! (Летцы, Куз. р.). Хуць я й доўга таргаваўся алі дзяшавей купіў (Сьвярдлы, Беш. р.).
АЛЕ, вкл.—да. Але, я прыеду (Труханавічы, Чаш. р.).
АЛЕЙ, ю, м.—подсолнечное или льняное масло. Нада к пасту купіць алею (Шняўка, Сір. р.).
АЛЕЙНЯ, ж. — маслобойня. Вязі у іх алейню алею выгнаць—добра гоніць (Спасская, Сір. р.).
АЛЕШНІК, у, зб.— ольховый лес. Алешнік засеў густа (Луб'ева, Аз. р.).
АЛЕШЫНА, ж.—ольха. Alnus incana Mnch. Калі алешына раней за бярэзіны распусьціцца—лета будзе сырое (Застадольле, Сен. р.).
АЛЁС, у, м.—1) болото, где растет ольховый лес. У нашай мясцовасьці шмату алёс (Косы, Віц. р.); 2) лесное болото, где растет трава. У алёсе накасілі многа сена (Хмары, Куз. р.).
АЛІВА, ж.— смазочное масло. Купі алівы заліваць арфу (Касачы, Лёз. р.).
АЛІВЭС, у, м.— столетнік. Aloe arborescens Mill. Ей даюць піць алівэс, бо ўжо замучылі сухоты (Азярэцк, Сен. р.).
АЛОВАК, а, м.— карандаш. Я купіла сабе аловак (Яцукі, Беш. р.).
85 👁