ВІЦЕБСКІКРАЁВЫ СЛОЎНІК Мікола Касьпяровіч (матар'ялы) Праца збору i ўкладаньня адбывалася ў працягу часу ад верасьня 1924 году да верасьня 1926 году. Усяго было атрымана 36.071 картка-слова, што з сабранымі Міколам Касьпяровічам склала 46.192 карткі-словы. Карткі дапішчыкаў былі сабраны пераважна стацыянарным мэтадам, г.зн., людзьмі, што доўга жылі ў дадзенай мясцовасьці. Новых слоў да запісаных Міколам Касьпяровічам паетупіла ня так многа, але карткі давалі дакладнае вымаўленьне пэўных мясцовасьцяў, яго адценьні ў розных мясцох i г.д., a лік іх палягчаў праверку. Зробленая клясыфікацыя ўсяго матар'ялу паказала, што некаторыя запісы ўсё-ж патрабуюць праверкі, а некаторыя словы не зарэгістраваны, хоць у Камісіі й былі весткі, што яны ёсьць на Віцебшчыне. Прышлося зноў экспэдыцыйным шляхам правяраць i рэгістраваць матар'ял, для чаго Мікола Касьпяровіч скарыстаў час свайго адпачынку па службе, абхапіўшы, галоўным чынам, вёскі наўкол Віцебску на 15-20 вёрст кругом i часовае пражываньне в Лужасьне Кузьняцоўскага раёну, калі ім было сабрана 823 новых словы. Лічучы, што не краёвыя слоўнікі павінны быць дадаткам да агульнага слоўніка жывой беларускай мовы, а наадварот гэты апошні павінен грунтавацца на вывучэньні мясцовых гутарак, Камісія не знайшла мэтазгодным абмяжоўваць укладальнікаў запісам толькі рэдкіх слоў — паветалізмаў. Пры ўкладаньні слоўніка прыймаліся пад увагу, як правіла, тыя словы, якія адрозьніваліся ад слоў расійскай або польскай мовы з боку свайго значэньня, вымаўленьня або напісаньня. Асаблівасьцю Віцебскага краёвага слоўніка... зьяўляецца тое, што да кожнага беларускага слова, дадзенага ў слоўніку, дадаецца прыклад — фраза, узятая з жывой народнай мовы з абавязковым мясцовым адзначэньнем
Дадатковыя словы
матарял, матарялу, матарялы
3 👁