Віцебскі краёвы слоўнік (1927). М. І. Касьпяровіч

 ◀  / 394  ▶ 
ЯГАДНІК, а, м,—сборщик ягод. Сёньні многа ягаднікаў было ў лесі (Каверзіна, Меж. p.). Я Г А М О С Ь Ц І Н — ее милости принадлежащий. Ягамосьцін андрак завэдзгаўся ў нешта (Сянно, Сен. p.). ЯГНЯ, i,».— ягненок. Ягня адбілася ат стада (Рудня, Аз. p.). ЯГОМАСЫДЬ. i, м.—его, ваша милость. Садзіся ягомасьць (Доўгае, Беш. p.). ЯГОНЫ — его. Ягоные пчолы у мяне памёрлі (Клюі, Куз. p.). ЯДА, ж.— пища. Якая ўжо там яда была! (Веляшковічы, Лёз. p.). ЯДАВІТЫ—ядовитый. Ай які-ш ядавіты чалавек! (Вейна, Сен. p.). ЯДЛЕНЕЦ, ЯДЛОВЕЦ, y, м.~ можжевельник. Juniperus communis L. Схадзі прынясі ветку ядленцу (Тухінка, Сен. p). Каля нашае хаты ядловец расьцець (Лужасна, Куз. р). ЯДНАЦЬ, дзс. — ласкать. Вайль сваю жонку першы пабіў, а тады стаў яднаць (Баравыя, Куз р.). Ці б'ецца ваша карова, ці яе нада яднаць? (Гарадок, Гар. р.). ЯДРАНЕЦ, у, м.— очиток едкий. Sedum acre L. Бальшэй ядранец тамацькі расьцець (Веляшковічы, Лёз. р.). ЯДРАНЕЦЬ, дзс.— 1) делаться крупнее, Ядранеець наша жыцейка (Матушова, Лёз. р.); 2) становиться холоднее. На дварэ ядранеіць — адзявайся добра ў дарогу (Лужасна, Куз. р.). Я Д Р А НЫ — крупный, зернистый. У мяне зарадзіла такое ядраная жыта (Глебаўск, Сен. р.). Яблык ядрены i смачны, ды вісока вісіць (Гарадок, Гар. р). ЯДЫНЫ— единый, единственный. Ого наш Паўлюк—ядыны разумны на дзіреўню! (Гарадок, Гар. р.). ЯЕЧКА, ЯЙЦО, н.'—яйцо. Курыная яечка нівялікае (Рэчына, Куз. р.). Яйцо пабілася (Лужасна, Куз. р.). Цётка дала яйцо (Любічы, Беш. р.). ЯЕЧНЯ, ЯЕШНЯ, ж.—яичница. Еў яечню босую (Мікалаёва, Куз. р.). Яешню пякуць у місцы i на скаварадзе с салам ці з маслом (Альшанікі, Беш. р.). ЯЖ ГУР, а, м.— ерш. Acerina cernua L. Ці ты яжгуроў будзіш лавіць? (Цяпіна, Чаш. p). ЯЗДА, ж — езда. Гэта ня будзе стоіць тыя язды (Альшанікі, Беш. p.). ЯЗДУН, a, м. — ездок. A ні садзіся на етага каня—яздун, такі! (Веляшковічы, Лёз. p). Я 3 Ы, оў, м. — изгородь из прутьев и кольев поперек реки для рыбной ловли. Сьціпан ужо язы паставіў (А л е к са н д р о в а Гар. р.). ЯЗЬ, я. м. — язь. Jdus melanotus Heck. Даўней у Лужасьнянцы было дужа язёў, але іх пабілі бомбамі (Сушчова, Куз. p.). ЯДЗЕНЬНЕ, я.-ўпища. Смашнае ядзеньне давалі (Бабінічы, Віц. p). ЯК—как. Як узарэш, так i зьбярэш (Шыпы, Сен. p). ЯКАР, у, м. — ядро зерна, крупное зерно. Шкарлупку здымі, дык застанецца якар (Лужасна, Куз р.). ЯКАТАЦЬ, дзс.—пронзительно вопить. Ударыў локаць i стаў якатаць (Пятніцкая, Беш, р). ЯКАТУН, а, м.— пронзительно стонущий, вопящий. Памажы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бецца, я.-^пища
3 👁
 ◀  / 394  ▶