ШЧАСНЫ — счастливый. Не радзіся красны, а радзіся шчасны (Алексінічы, Сен. р.).
ШЧАСЬЦЕ, н.—счастье. Ну, ўжо шчасьцю ня быць! (Пушкары, Сен. р.).
ШЧАЎЕ, н.—щавель. Rumex Acetosa L. Ідзі нарві шчаўя (Лужасна, Куз р.).
ШЧАЎКУШКА, ж. — дрема, смолка, горицвет. Melandrium silvestre Röhl Lychnis silvestris Hoppe. А ну, вырві шчаўкушку, ды дай сюды (Берасьні, Беш. р.).
ШЧАЎЛЮК, а, м. — щавель. Посны шчаўлюк (Бараўляны, Куз. р.).
ШЧАЎРЭЦЬ, дзс.—высохнуть. Гэта дзерева саўсім шчаўрэла (Ганкавічы, Беш. р.).
ШЧВЫР, у, м.—жвір. Як наедзеш плугам на шчвыр, дык аш сіпіць (Ходцы, Сен. р.).
ШЧЭЛКА, ж.—щель С шчэлак тарчыць мох (Чарніца, Лёз. р.).
ШЧЭНТ, НА ШЧЭНТ—до остатка. Коні паелі авес на шчэнт (Асіпова, Аз. р.).
ШЧЭРЫЦЬ, дзс.- скалить. Ня трэба шчэрыць зубы (Дзямідавічы, Чаш. р.).
ШЧЭТКА, ж.—конусообразная щетка из щетины для расчесывания волос, льна. Пачашы галаву шчэткай (Гарадзец, Сен. р).
ШЧОДРЫ—щедрый. Шчодры ваш сусед (Бор, Чаш. р.).
ШЧОКАТ, у, м. — щекотание Баюся шчокату (Сітна, Лёз. р.).
ШЧОЛАК, у, м.—рассол. Прыняс гуркоў з шчолакам (Стаішча Чаш р) Улі мне капуснага шчолаку напіцца (Ганкавічы, Беш. р.).
ШЧОТЧЫК, а, м. — счетчик. Во гэта дык шчотчык (Аўхіменкі, Беш. р.).
ШЧУП, а, м.—лом. Прынясі свой шчуп падважыць камень (Вяжышча, Беш. р.).
ШЧУПАК, а, м.—щука. Esox lucius L. Ты ня відзеў якога я шчупака злавіў? (Вейна, Сен. р.).
ШЧУРА, ж.—крыса. Mus decumanus Pall. Папарвала шчура мяшкі з аўсом (Шчыпцы, Беш. р.).
ШЧУРЫЦЬ, дзс. — щурить. Сон вочы шчурыць (Ранчыцы, Беш. р.).
ШЧЫГУЛЬНЫ — тесный, недостаточный. Было ня шыць такія шчыгульныя боты, дык бы не насіў цяпер мазалёў (Глебаўск, Сен. р). Шчыгульны ў цябе вес (Гарнакі, Сен. р.).
ШЧЫКАЛАТКА, ж. — щиколотка. Нага баліць у шчыкалаццы (Сукрэмна, Сен. р.).
ШЧЫЛІНА, ж. — щель, трещина. Во, шчыліна ў етым бярне! (Кляшчыно, Беш. р.).
ШЧЫЛЬНА—плотно. Шчыльна прыбіты дзьверы (Дзямідавічы, Чаш. р).
ШЧЫЛЬНЫ — плотный. Шчыльныя дзьверы зробіў (Кузьміно, Сен. р.).
ШЧЫПАЦЬ, дзс. — срывать. Будзеце яблыкі шчыпаць (Стасева, Выс. р.).
ШЧЫПУЛЯ, ж.—козявка. Янку шчыпуля крэпка ўкусіла (Лапы, Беш. р.).
ШЧЫРА — искренне, усердно. Ён шчыра работаіць (Крывое, Беш. р.). Ён шчыра глядзіць яе дзетак (Аляхнова, Сен. р.).
ШЧЫРАСЬЦЬ, ж. — искренность. Рада ат усей шчырасьці (Нов. Сяло, Беш. р.).
89 👁