УСЮДАВАХ, УСЮДАХ—везде, повсюду. Усюдавах цябе досіць (Кузьміно, Сен. р.). Ты усюдах пападзеш (Селядцова, Беш. р.). Усюдах абшарылі, але ня знайшлі (Пяцігарск, Беш. р.).
УСЯГДЫ—всегда. Усягды я памагу табе (Доўжа, Куз. р.).
УСЯКІ—всякий. Усякі лезіць сюды, а ча'? (Лёзна, Лёз. р.).
УСЯЧЫНА, ж.—всячина. Ужо ўсячыну стала гаварыць (Церабетаўка, Віц. р.).
УТАПІЦЦА, дзс. — утопиться, утонуть. Ці чулі вы, што Паўла Васькін утапіўся? (Пустыр, Сір. р).
УТАРАПЕЦЬ, дзс.--оторопеть, испугаться. Яны дужа ўтарапелі (Мікалаёва, Куз. р.).
УТАРОПІЦЬ, дзс. — вперить глаза. Утаропіць вочы ў адно места (Селядцова, Беш. р.).
УТОК, у, м.—уток, поперечные нитки в полотне. Ні хваціла утку даткаць кросны (Лятоўшчына, Куз р.).
УТОРКНУЦЬ, дзс.— вторкнуть, воткнуть. Уторкні палку ў мяжу! (Рышадкі, Меж. р.).
УТОЎПІЦЦА, дзс.—вместиться. Усё збожжа ў гэтам мяху ня ўтоўпіцца (Калышкі, Лёз. р.).
УТРАПЛЁНЫ — сумашедший. Ходзіць ён, як утраплёны (Казімірава, Сур. р.).
УТРАТА, ж —потеря, утрата. Нам гэта вялікая ўтрата (Селядцова, Беш. р.).
УТРАЦІЦЦА, дзс.—издержаться Столькі ўтраціўся—ведаў-бы, дык лепш-бы сам спажыў (Канавалава, Куз. р).
УТРОХ — втроем. Утрох мы хутка зробілі (Глебаўск, Сен. р.).
УТРЫВАЦЬ, дзс.--удержаться. Ня ўтрываю: ўсё скажу (Навікі, Віц. р.).
УТРЫМЦАЦЦА, дзс.—вмешиваться в какое-либо дело. Ці ты ўжо і ў нашыя справы пачаў утрымцацца? (Ст. Беліца, Сен. р.).
УТУШКАВАЦЬ, дзс.--укутать. Утушкуй яго добра (Доўгае, Беш. р.).
УХАДЫНЕЦ, у, м. — покой. Няма яму ўхадынцу (Сукрэмна, Сен. р.).
УХАПІЦЦА, дзс.—схватиться. Ён ухапіўся за бярно і выплыў на берах (Лужасна, Куз. р.).
УХАПІЦЬ, дзс --схватить. Ухапіў каршун пісклёнка (Пятніцкая, Беш. р.).
УХІЛЯЦЦА, дзс.—уклоняться. Ён усё ўхіляецца ад ёй (Храпавічы, Куз. р.).
УХМЫЛЕНЫ —улыбнувшийся, засмеявшийся. Стаяў ухмылены чалавечак (Дзямідавічы, Чаш. р.).
УХМЫЛЯЦЦА, дзс.—улыбацься. Што ты ўхмыляешся, думаеш дурней цябе? (Рыбчына, Сір р.).
УЦЕХА, ж —отрада, удовольствие. Адна ўцеха—глядзець на яго (Селядцова, Беш. р.).
УЦІЖАРЫ —в состоянии беременности. Мар'я ўціжары ужо тры месяцы (Хамінічы, Сен. р).
УЦІРАШКА, УЦІРКА, ж., УЦІРЫШ, а, м. полотенце. Вазьмі уцірашку ды вытры лоб (Бабінічы, Віц. р.). Вось тут вісіць уцірка (Каверзіна, Меж. р.). Дзяўчынка бяліла уцірышы (Горбава, Лёз р.).
УЦІСНУЦЦА, дзс.--втиснуться. Мне-п толькі ўціснуцца, а там сам чорт ня выпрэць! (Доўжа, Куз. р.).
УЦУРКІ--вдребезги. Міска разбілася ўцуркі (Семянцова, Беш. р.).
УЦЮЛІКАЦЦА, дзс. — понравиться. А то уцюлікалася спаць! (Гравы, Сен. р.).
87 👁