Старонка 34
◀ / 394 ▶
АГРОМНІСТЫ — огромный, большой. Язэп—агромністы чалавек. (Дзямідавічы, Чаш. р.). АГРЫСЬНІК, у, зб.—кустарник крыжовника. Абкалоўся на агрысьнік (Доўжа, Куз. р.). АГУ, вкл,—да, утверждение. Пойдзем да дому?—Агу, братка ты мой! (Лужасна, Куз. р.). АГУЛАМ—1) сообща, вместе. Агулам хату ўзбудавалі. (Мішкава, Куз. р.); 2) оптом, гуртом. Агулам гусей прадавапь выгадней (Пустынкі, Сен. р.). АГУЛЬНА — сообща. Агульна узяліся зрабіць мост (Навікі, Віц. р.). АГУЛЬНЫ — общий, совместный. У нас агульная асець (Зыскі, Беш. р.). АГУРЭЦЬ, дзс. — облениться. Так агурэў я, што і есьці лянюся. (Ходцы, Сен. р.). АГУРОК, а, м.—огурец Cucumis sativus L. У нас сёлята будзе шмат агуркоў. (Мігава, Куз. р.). АД, прм.—от. Ад чаго табе стала: ці ад круп ці ад сала. (Ст. Беліца, Сен. р.). АДАДРАЦЬ, дзс.—1) отодраць. Вот аддзёр, так аддзёр дождж! (Вейна, Сен. р.). 2) оторвать. Аддзяры клямку ды лезь у хату. (Селішча, Гар. р.). АДАРВАЦЦА, дзс.—оторваться. Курак атарваўся ў лапця. (Альшанікі, Беш. р.). АДАРОБКА, ж.—трубка из липовой коры для наматывания ниток для сушки. Калі ты мне зробіш адаробку—матаць ніткі нада? (Спаская, Сір. р.). АДАСЛАЦЬ, дзс. — отослать. Я ж адаслала табе твой гарлач! (Доўжа, Куз. р.). АДБАЎЛЯЦЬ, дзс.—отбавлять, уменьшать. Даволі табе адбаўляць—ужо і так мала. (Касачы, Лёз. р.). АДБІРАЦЬ, дзс.—1) отбирать. Будзем адбіраць лепшы акалот на кулі (Дабрамысьль, Лёз. р.); 2) отнимать. Адбяры ў яго пугу! (Дражна, Куз. р.) АДБОЙ, ю м.—отбой. Адбою няма ад гэтых абязурнікаў. (Княжыца, Куз. р.). АДБРАХАЦЦА, дзс.—дать отпор в споре с кем либо. А ўсёткі ён сумеў адбрахацца (Вейна, Сен. р.). АДБРАХАЦЬ, дзс.—выругать в ответ на ругню. Адбрашы за мяне ёй. (Княжыца, Куз. р.). АДБУКСАВАЦЬ, дзс.—побить. Адбуксую табе ахалкам (Доўгае, Беш. р.). АДБЫЦЦА, дзс.—1) побывать. Усе адбыліся у нас. (Доўгае, Беш. р.); 2) состояться. Усе вясельлі адбыліся. (Альшанікі, Беш. р.). АДБЫЦЬ, дзс.—1) отбыть. Адбыў я (Шыпы, Сен. р.); 2) отделаться. Спасібам не адбудзеш—дзень жаць будзеш (Запрудзьдзе, Сен. р). АДВАГА, ж.—отвага, решимость. Адвага ляпей (Кляшчыно, Беш. р.). АДВАЖНЫ,—отважный, смелый. Адважны ты хлопец (Кузьміно, Сен. р.). АДВАЖЫЦЦА, дзс.—решиться, осмелиться. Я так і не адважылася прасіць. (Оўсішча, Сен. р.). АДВАЛЬЧЫК, а, м.—сани со спинкой. У ватвальчыку куды лепей ехаць, як у простых санках. (Ходцы, Сен. р.). АДВЕДКІ, ж.—проведывание, посещение. Пайду ў атветкі к пляменьніцы. (Мясаеды, Беш. р.). АДВЕДЫВАЦЬ, АДВЕДАЦЬ, дзс. — навещать, навестить. Пайду адведаць пляменьніцу (Красьніца, Чаш. р.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 394 ▶