УГАРЫ — вверху. Угары стаяў дым (Пятніцкая, Беш. р.).
УГЛЕДЗІЦЬ, дзс. — увидеть, усмотреть. Во, угледзіў рас на вяку! (Доўжа, Куз. р.).
УГЛЯДАЦЦА, дзс. — всматриваться. Яна стала ўглядацца (Дзямідавічы, Чаш. р.).
УГНЕВАЦЦА, дзс. — рассердиться. Бацька дужа ўгнеўаўся (Бешанкавічы, Беш. р.).
УГОДКІ, ж. — годовщина, поминки через год после смерти. Трэба к уготкам гарэлкі купіць (Сукрэмна, Сен. р.).
УГОДНІК, а, м. — угодник. Ён для мяне небальшэй угоднік (Баравыя, Куз. р.).
УГОРУ — вверх. Ён угору пашоў (Храпавічы, Куз. р.).
УГОРЫЧ, а, м — угорь Anguilla fluviatils Heck. Угорычы бяруцца на ўюна (Падбярэзьзе, Віц. р.).
УГРЭЦЦА, дзс. — согреться. Сьціпан, як акалеў, дык чуць угрэўся (Глебаўск, Сен. р.).
УГРОБІЦЬ, дзс. — в гроб вогнать, убить. Ладна, ладна я цябе, паскудніка, угроблю! (Абрэзкава, Сен р.).
УГРУНЕМ, УГРУНЬ — бегом, быстро. Пабяжым угрунем (Ганкавічы, Беш. р.). Ён пусьціўся ўгрунь (Вішкавічы, Чаш. р.).
УДАВЕЦ, а, м. — вдовец. Наш удавец ажаніўся (Бешанкавічы, Беш. р.).
УДАГОН — вдогонку. Тарэнта пашоў удагон за ім (Вяжышча, Беш. р.).
УДАЛЫ — удалый, удачный. Удалая цялушка (Сукрэмна, Сен. р.).
УДАРЫНА, ж. — часть ниток основы в ткацком станке, которая не вмещается в «бёрда» (гл). Мала бёрда будзіць ударына (Шалёпіна, Аз. р.).
УДАРЫЦЬ, дзс. — ударить. Ен мяне дужа больна ўдарыў (Мазалава, Куз. р.).
УДАЦЦА, дзс. — удаться. Хлеб удаўся, але пат скарынку кот схаваўся (Запрудзьдзе, Сен. р.).
УДАЧА, ж. — удача, успех. Лацьвей калі ўдача у ва ўсіх дзялах? (Пятніцкая, Беш. р.).
УДВАІХ — вдвоем. Удваіх чуць паднялі (Лёзна, Лёз. р.).
УДВАРЭ, УДВАРЫ — дома, во дворе. Ці гэта твой сын удварэ? (Гуліна, Сен. р.). Мая матка січас удвары (Сянно, Сен. р.).
УДВОР — домой. Сьвіньні ўжо ўдвор прышлі (Шарыпіна, Беш р.).
УДВУХ — вдвоем. Ушлі нейкія ўдвух (Чараўкі, Сен. р.). Пар. удваіх.
УДЭЧЫЦЬ, дзс. — всучить, обмануть какой либо вещью. Вот удэчылі мне кабылу: сьлепа, кульгаець задам, сьвішчыць у бакі, віхляецца (Ходцы, Сен. р.).
УДОЎЖ — вдоль. Удоўш сьцяны стаіць лаўка (Купіна, Віц. р.).
УДОЎЖКІ — в длину. Удоўшкі пяць сажняў, ушыркі дзьве (Рыбчына, Сір. р.).
УДУБАЛЬТ — вдвое, вдвойне. У яго зямлі ўдубальт (Слабада, Чаш. р.).
УДУКРЫЦЦА, дзс. — влезть в голову. Дурню як уду крылася ў галаву, што ён майстар... (Сукрэмна, Сен. р.).
УДУКРЫЦЬ, дзс. — вбить в голову. Удукрыў, дык палкай ня выбіць (Луб'ева, Аз. р).
УДУШША, н. — удушье, одышка. Удушша цябе задаві! (Купіна, Віц р.). Ён памёр з удушша (Асінаўка, Беш. р.).
76 👁