Старонка 316
◀ / 394 ▶
рэзкава, Сен. р.); 2) холодный картофель. Ці будзіце вы стыльцы есьці? (Навасёлкі, Сен. р.). СТЫНКА, ж.— корюшка. Osmerus eperlanus L. var Spirinchus Pallas. Стынкі налавіў (Іванск, Чаш. р.). СУБАРНІНА, ж. — бессмыслица, кавардак. Вядзешь ты нейкаю субарніну (Беліца, Сен. р.). СУБОР, у, м. — куча собранных камней. Дзеці пасуць каля субору (Луб'ева, Аз. р.). СУБЯРЭЗІНА, ж.— нарост на березе. З субярэзіны можна ладную місу зробіць (Бяскатава, Гар. р.). СУВАЛАКА, ж.—пакля. Сувалакаю абаткні (Любашкова, Выс. р.). СУГАЛАЎЕ, н.— передняя часть саней. Сугалаўе зламаў, многа наклаўшы (Сукрэмна, Сен. р.). СУГАМАНІЦЦА, дзс. — успокоиться. Дзеці сугаманіліся (Калюскі, Беш. р.). СУДНІК, а, м.—посудный ящик, буфет. Пастаў калбаны ў суднік, кап кошка не пабіла. (Ходцы, Сен. р.). Вынесі малако ў суднік (Прыстоі, Чаш. р.). СУДНІКІ, оў, м.— два горшка с ручкой, соединенные вместе. Памый суднікі ды нясі на поле жнеям есьці (Каменка, Беш. р.). СУДНО, н. — сосуд. Дай якое небудзь судно на мёт (Гараватка, Меж. р.). СУДНЫ, СУДЫ, аў, оў, н. — пара ведер. Колькі судзён вады прынесла ты? (Бабінічы, Віц. р.) У чугун уваходзіць суды вады (Копцевічы, Чаш. р.). СУЖЭНЬКА, ж. — суженная. Зрабі мне, сужэнька, добра (Падбярэзьзе, Віц. р.). СУЗДОЛІЦЬ, дзс.—осилить. Ты ні суздоліш падняць гэтый мех. Мядзьведзь ваўка суздоліць (Сьвярдлы, Беш. р.). СУЗОРАК, а, м.—перочинный нож. Сузорыкам адрэш (Раманаўка, Сен. р). СУКАЛА, н. — мотовило, станок для мотания ниток. Пастаў на лаву сукала (Вяжышча, Беш. р.). СУКАЛЕНКА, ж.—узел в соломине. Атрэж саломіну кала сукаленка (Сьвярдлы, Беш. р.). СУКАРАТКА, ж.—место нитки, веревки, где она ссучилась. Разматай сукараткі у нітках (Веляшковічы, Лёз. р.). СУКАТЫ — суковатый. Сукатаю палкаю ўдарыў (Гараватка, Меж. р.). СУКАЦЬ, СУЧЫЦЬ, дзс.—1) сучить. Сучы дратву, боты шыць пачну (Веляшковічы, Лёз. р.); 2) наматывать нитки на «цэўку» (гл.). Сучы хутчэй цэўкі, ужо няма (Санікі, Беш. р.). Вольга сучыць ніткі на пралцы (Оўсішча, Сен. р). Трэба сучыць цэўкі (Семянцова, Беш. р.). СУКЕНКА, СУКНЯ, ж.—женское платье. Сукенку буду шыць к сьвяту (Стаішча, Чаш. р.). Дзяўчыне купілі прыгожую сукню (Астроўна, Віц. р.). СУКОЛ, у, м.—пара перевязанных кольев изгороди. На суколе сядзіць варона (Кулі, Куз. р.). СУКОНКА, ж.— суконная портянка. Абуй суконку, будзіць цяплей (Семянцова, Беш. р.). СУКОНЬНІК, а, м.—полушерстяная верхняя юбка. У Макеенках ткуць дужа прыгожый суконьнік (Халамер'е, Аз. р.). СУКРЫ, ж. — локоны. Сукры накруціла (Доўгае, Беш. р.). СУКРЫСТЫ—курчавый. У Янкі сукрыстыя валасы (Сьвеча, Беш. р.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 394 ▶