СТАЧЫНІНА, ж. — скотина. Ня бі стачыніну — ей больна (Дражна, Куз. р.).
СТВАРЭНЬНЕ, н. — создание. Якое-ш абрыдлае стварэньне! (Бешанкавічы, Беш. р.).
СТОЙКА, ж.—стойка, приспособление для сидения и стояния ребенка, который не может еще сидеть сам. Пасадзі рабёнка ў стойку (Спасская, Сір. р.).
СТОЙМА—стоя, не присаживаясь. Стойма стаіць, а карысьць якая? (Бель, Выс. р.).
СТОКАЛЬШЧЫК, а, м.—фискал, сплетник. Ня будзь ты стокальшчыкам, а то сьмеяцца будуць людзі (Глебаўск, Сен. р.).
СТОЛКА, ж. — прядь, часть. Віў пугу ў 8 столак (Веляшковічы, Лёз. р.). Складзі пояс у 2 столкі (Лужасна, Куз. р.).
СТОЛІЦЬ, дзс.—настилать потолок. Ужо столім халупу (Веляшковічы, Лёз. р.).
СТОЛЬ, СТОЛЯ, і, ж. — потолок. На столі мала моху (Крывіна, Сен. р.). Якая у вас нізкая столя! (Казлова, Куз. р.).
СТОЛЬКІ—столько. Дзе ты столькі напішаш? (Лукашоўка, Беш. р.).
СТОПКА, ж.—помещение для хранения овощей и корнеплодов. У нашай стопцы ніколі бульба ня мерзьніць (Гуліна, Сен. р.). Пар. істопка.
СТОЎПІЦЦА, дзс.—вместиться, поместиться. Усё ня стоўпіцца ў етам мяху (Веляшковічы, Лёз. р.). Стоўпіцца яшчэ тут напісаць! (Асінаўка, Беш. р.)
СТОЦЬ, СТОЦЬМА — перпендикулярно. Стаіць стоць як кол (Коўцевічы, Чаш. р.). Стоцьма паляцеў з вільчаку (Лёзна, Лёз. р.).
СТРАВА, ж.—кушанье, пища. Усякая страва бяз солі нясмашна (Купіна, Віц. р.).
СТРАКАТЫ — пестрый. Мы прадаём стракатую кароўку і сівага бычка (Марозаўка, Сен. р.).
СТРАКІВА, ж.—крапива. Urtica dioica L, і Urtica urens L Страківай нада церціся ў бані (Рыбчына, Сір. р.).
СТРАЛЯЦЬ, дзс. — стрелять. Ты ні ўмеіш страляць (Ранчыцы, Беш. р.).
СТРАМНА — срамно, стыдно. Страмна на людзі паказацца (Бель, Выс. р.).
СТРАСАНКА, СТРУСЯНКА, СТРУШАНКА, ж. — смесь сена с соломой. На ноч даю каровам струсанку (Хацімшчына, Куз. р.). Дай каровам струсянкі (Стралкі, Беш. р.). Я цяпер кармлю кароў струшанкай (Труханавічы, Чаш. р.).
СТРАТА, ж.—потеря. Ва ўсякай гаспадаркі бываіць страта (Беліца, Сен. р.)
СТРАХА, ж.—соломенная крыша. Страху папсаваў вецер (Пачаевічы, Чаш. р.).
СТРАХАТА, ж.—ужас. Вялікая страхата напала на мяне (Бабінічы, Віц. р.).
СТРАЦІЦЬ, дзс.—потерять. Страціў ты сваё здароўе (Кузьміно, Сен. р.).
СТРАШНА, СТРАШЭННА—страшно. Страшна ў густым лесе (Раіны, Аз. р.). Рака страшэнна глубокая (Мазалава, Куз. р.).
СТРЭЛ, у, м.—выстрел. Адным стрэлам палажыў ваўка (Пятніцкая, Беш. р.),
СТРЭЛКА ж.—кроме общего значения — стрекоза. Пойдзем стрэлку лавіць (Воўкасьць, Лёз. р.).
77 👁