Старонка 304
◀ / 394 ▶
СКВАПНЫ—жадный, алчный. Ня будзь такі сквапны (Луб'ева, Аз. р.). СКВАРКА, ж.—жаренный кусочек сала. Не цягай адны скваркі (Бешанкавічы, Беш. р.). СКВЯРЦІСЯ, дзс.—плакать визжа. Гэты дзяцёнак ужо даўно сквярэцца (Даргейкі, Сен. р.). СКЕПСЬЦІЦЦА, дзс. — испортиться. Кабета скепсьцілася (Касьцюкі, Куз. р.). СКІБАЧКА, СКІБКА, ж.—ломоть хлеба. Дзьве скібачкі, ці досыць мама? (Яноўшчына, Беш. р.). Атрэж мне скіпку хлеба (Рыбчына, Сір. р.). СКІДЫШ, а, м. — недоносок, недоношенный. Скідыш ты гэтакі—саплі пад носам! (Беліца, Сен. р.). СКІНУЦЬ, дзс.—сбросить. Хто скінуў саган с прыпеку? (Слабодка, Куз. р.). СКІНУЦЬ ГАРШЧОК — полечить живот (на желудок ставят опрокинутый горшок и зажигают под ним паклю, чтоб обезвоздушить под ним пространство, отчего желудок втягивается в горшок). Скінуць гаршчок, нада, а? (Казімірова, Сур. р.). СКІТАЦЦА, дзс. — скитаться, кочевать. Досыць табе ськітацца, пара ужо аседлую жызь завадзіць (Навікі, Віц. р.). СКЛАДАНІК, а, м.—складной нож. Мой складанік ссорыўся (Мікалаёва Куз. р.). СКЛАДАЦЬ, дзс.—складывать. Складай снапы ў крыжыкі (Пышнякі, Сур. р.). СКЛАДНА—складно, стройно. Ён уже складна гаворыць (Оўсішча, Сен. р.). СКЛАСЬЦІ, дзс.—1) сложить. Склалі ўсі снапы (Лужасна, Куз. р.); 2) кастрировать. Нада нам склась свайго жаряпка (Рыбчына, Сір. р.). СКЛЕЗІНЬ, я, м. — малыш, карапуз. Ай ты, склезінь! Ты яшчо зусім склезінь (Мазалава, Куз. р.). СКЛЕП, у, м —погреб. Палош масла у склеп (Навасёлкі, Сен. р.). СКЛІЗОТА, ж.—скользкость, гололедица. На двары такая склізота—ні прайці (Лужасна, Куз. р.). СКЛІЦЬ, дзс.—скулить, ныть. Ён есьць, а ты стаіш і скуліш; ня склій ты, стоя тут! (Гарадок, Гар. р.). СКЛЫКА, ж.—склока, вражда. Яны даўно ў склыке, а вышла з пусьцякоў (Глебаўск, Сен. р.). СКЛЮТ, а, м. — 1) большой топор для выработки тёса. Хто склют узяў? (Мікалаёва, Куз. р.); 2) скупой. Ён такі склют! (Бягуны, Гар. р.). СКЛЯПЕНЬНЕ, н.—свод. Папраў у печы скляпеньне (Бешанкавічы, Беш. р.). СКНАРА, м— скряга. Свайго усяго поўна: такая ўжо скнара! (Навікі, Віц. р.). СКНАРЫЦЬ, дзс. — 1) клянчить, выпрашивать. Перастань скнарыць, а то праціўна глядзець (Навікі, Віц. р.); 2) скряжничать. Ён даўно скнарыць, кашчэй еты (Казімірова, Сур. р.). СКОБЛЯ, ж.—столярный инструмент. Карыта ты перш цяслой пацяшы, а тады й скоблей пачысьці (Сукрэмна, Сен. р.). СКОКІ, аў, м.—танцы. Зоська з Сьцяпанам пашла ў скокі (Альшанка, Чаш. р.). СКОЛЬКІ — сколько. Сколькі яны малака надаілі? (Чараўкі, Сен. р.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 394 ▶