САЧЫВІНЫ, ж. — чечевичная солома. Сачывінамі патсьцялі кароў (Веляшковічы, Лёз. р.).
САЧЫЎКА, ж. — чечевица. Ervum Lens L. Сачыўка любіць гліністую зямлю (Вядрэнь, Чаш. р.).
САЧЫЦЬ, дзс. — 1) следить. Сачы, куды курыца пойдзе (Запрудзьдзе, Куз. р.); 2) искать. Сачы, як хлеба сочыш, дык знайдзеш (Сухарукава, Аз. р.).
САША, ж.—шоссе. Па сашэ ішоў аўтамабіль (Лужасна, Куз. р.).
САШАК, а, м.—хорёк. Putorius foetidus. Сашок ловіць курэй (Бешанкавічы, Беш. р.).
САШЧА, н.—доска, основание сохи. Сашчо яшчо крэпкае ў маей сасе (Бабінавічы, Выс. р.).
САШЫЦЬ, дзс.—сшить. Я сабе сашыў новы балахон (Вейна, Сен. р.).
САЮЗКІ, ж.—союзки, кожа, которой обшиваются головки сапог при починке. Ботам трэба даць саюзкі (Заазер'е, Сен. р.).
САЯН, а, м. — домотканная, суконная юбка. Суседка выткала дужа прыгожы саян (Лоўжа Сір. р.).
СВАВОЛІЦЬ, дзс. — своевольничать. До сваволіць, хлопцы! (Храпавічы, Куз. р.)
СВАРКА, ж. — ссора. Добрая сварка—у хаце папраўка (Мішкава, Куз. р.).
СВАРЫЦЦА, дзс. — 1) ссориться. Пыльдзі, мамулька, у карыцца, прывязьлі нявестку сварыцца (Сукрэмна, Сен. р.); 2) упрекать, ругать. Не сварыся, мой татулька, што я хажу позна! (Сукрэмна, Сен. р.).
СВАТОВЕ, м., зб. — сваты. Выпьем сватове! (Альшанікі, Беш. р.).
СВАЦЬЦЯ, ж. — сваха. Сват свацьці паплёў лапці з таўстых лык (Гуліна, Сен. р.). Як ты здарова, сватынька? (Чашнікі, Чаш. р.).
СВОЙСКІ — домашний. Свойскія гусі далёка ня ўмеюць лятаць (Вейна, Сен. р.).
СЕВЕР, а, м. — северный ветер. Па северу хадзіў — прахаладаўся (Красьніца, Чаш. р.). Пар. сівер.
СЕДАЛА, н. — насест. Куры ўжо пашлі на седала (Шыпы, Сен. р.).
СЕДЖА, ж. — засада на волков с падалью. Ахвотнікі хадзілі на седжу (Ульлянавічы, Сен. р.).
СЕЛІЦА, ж.—лужок на краю усадьбы. Селіца парасла травой (Навікі, Віц. р.). Пар. аселіца.
СЕЛІШЧА, н. — место, где стоит, стояло селение. На старым селішчы будуемся (Дабрамысьль, Лёз. р.).
СЕЛЯДОЎКА, СЕЛЯДЗЁЎКА, ж.—кадка из-под селедок. Мы сёліта цэлу селядоўку нашаткавалі капусты. Селядзёўка цячэць (Гуліна, Сен. р.).
СЕЛЯДЗЕЦ, а, м.—селедка. У лаўцы смачныя прывязьлі селятцы (Пустынкі, Сен. р.).
СЕМІНЫ, н.—семена. К вясьне аўса асталось толькі на семіны (Рымары, Куз. р.).
СЕМЯ, н. — льняные семена. Дай мне свайго семя (Пітрашы, Сен. р.).
СЕМЯТУХА, ж. — сумятица, страшное. У яе семятуха на ўме (Кузьміно, Гар. р.).
СЕНАВЯЗ, у, м.—веревочная увязка для сена сзади телеги. Накладзі сена ў сенавяз (Забабуры, Гар. р.).
77 👁