Старонка 297
◀ / 394 ▶
САНКІ, ж.— 1) сани. У санках паедзім (Лужасна, Куз. р.); 2) челюсти. Во, у каня здоровыя санкі! (Аськершчына, Беш. р). САПАНУЦЬ, дзс. — ударить чем-либо острым. Карова сапанула рогам нашу белаю авечку. Сапануў пакалкай, аж у ваччу цёмна стала (Беліца, Сен. р) САПАЧЫЦЬ, дзс.— отдохнуть. Лях, сапачынь ад работы (Раіны, Аз. р.). САПЕЦЬ, дзс.— сопеть Ён дужа сапіць (Застарыньне, Беш. р.). САПКА, ж. — мотыга. Бяры сапку ды ідзі капай бульбу (Ганкавічы, Беш. р.). САПЛІ, ж. — сопли. Ня сморгай саплі на мост, а ідзі ў парох (Папкі, Аз. р.). САПЛІВЕЦ, а, м. — сопляк. Табе сапліўцу і парасёнка пасьціць няможна паверыць (Замошша, Сен. р). САПЛІЎКА, ж.—лампочка без стекла, коптилка. Запалі сапліўку (Вяжышча, Беш. р.). САПРПАНУЦЬ, дзс.— ударить. Я табе як сапрану вілкамі (Дабрыгары, Беш. р). САПРАЎДЫ — вправду, действительно. Не брашу--сапраўды (Доўжа, Куз. р.). САПРЭЦЬ, дзс.— взопреть. Разьдзенься, ато сапрэіш (Русінава, Сен. р). САПСАВАНЫ — испорченный. У Базыля сапсаванае зрэнка (Ульлянавічы, Сен. р.). САПСАВАЦЦА, дзс. — испортиться. Сапсаваўся хлеп (Бачэйкава, Беш. р.). САПСАВАЦЬ, дзс.--испортить. Няўмека сапсавала хлеп (Сяркуці, Сен. р.). САПСЕЦЬ, дзс. — одряхлеть. Наш дзядуля зусім сапсеў (Беліца, Сен. р.). САПЯЖАНКА, ж.—вид груши. У нашэм садзе дзьве дуліны: адна сапяжанка. а другая спасаўка (Беліца, Сен. р.). САРАКАВУШКІ, ж.—лапти на 40 ушков. Вунь гэны ўжо прыбраўся ў свае саракавушкі (Гравы, Сен. р.). САРАКВАША, ж.--простокваша. Сараквашу адтапліваюць на творах (Альшанікі, Беш. р.). Пар. сыракваша. САРАКІ, оў, м.—праздник 9 марта. Прыдуць Саракі, нада зьесьць галышы. На Саракі трэба 40 калоў ачэсаць і 40 галышоў зьесьць (Мікалаёва. Куз. р.). САРАКОЎКА, ж. — двухгривенный. Ты мне павінен саракоўку (Дабрагары, Беш. р.). САРАМЯЖЛІВЫ —стыдливый, застенчивый Які ён сарамяжлівы хлапец! (Русінава, Сен. р.). САРАПЕНЯ, ж.—простокваша, кушанье из крупы и воды по густоте стоящее между супом и кашей. Ці будзеш ты есьці сарапеню? (Спасская, Сір. р.). Дай мне сарапені (Мазалава, Куз р.). Пар. сырапеня. САРВЭТКА, ж.--скатерть. Вытчы мне палатна на сарвэткі (Гуліна, Сен. р.). САРОКА, ж.—сорока. Corvus pica L. (Pica coudata Ger., P. rustica Scop.). Сароку можна й гаварыць навучыць (Азяркі, Гар. р.). САРОМЕЦЦА, дзс.—стыдиться. Чаго ты саромісься? (Купіна, Віц. р.). САРОМЛІЎЫ—стыдливый. Яна дзеўка саромлівая (Шаркі, Куз. р.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 394 ▶