уваліўся у раку і крычаў ратунку (Сьвеча, Беш. р.). Пар. аратунак.
РАЎГЕША, аг. — ротозей. Ці табе дарогі нет, што ты на ногі ступаеш—раўгеша ты! (Глебаўск, Сен. р.).
РАЎНЯДЗЬ, ж.—равнина. Во дзе раўнядзь! Недзе уперціся ў горку! (Гарывецк, Сен. р.).
РАЎНЯК, а, аг. — ровня, ровный. Мы раўнякі зь ёй (Стаішча, Чаш. р.).
РАЎЦІ, дзс. — реветь. Равець у полі цялёнак (Лалыкі, Аз. р.).
РАХАВАЦЬ, дзс. — считать, рассчитывать. Рахаваў колькі зароблю за зіму (Гунчанкі, Сур. р.).
РАХМАНЫ — смирный, спокойный. Наш конь рахманы (Лужасна, Куз. р.). Чалавек ён быў рахманы (Сураж, Сур. р.).
РАХОТКА, ж. — банная мочалка. Вазьмі рахотку — патры мне сьпіну (Сураж, Сур. р.).
РАХУБА, ж.—рассчет. Няма мне ніякай рахубы сядзець з вамі (Ходцы, Сен. р.).
РАХУНАК, у, м.—счет. Добры рахунак: я заробіў 10, а ён даець 8 (Бешанкавічы, Беш. р.).
РАЧАДЗЬ, ж. — старое русло реки. Вуткі купаліся ў рачадзі (Вішкавічы, Чаш. р.).
РАЧАНЦЫ, оў, м.—12—дневный срок со дня рождения. У нядзелю у мяне вясельле, а майму бычку яшчэ рачанцы ня вышлі, дык я цяпер купіў, а тады на тым месьце свайго прадам (Вядрэнь, Чаш. р.).
РАШОТКА, ж. — созвездие Плеяды. На небе Рашотка мігаціць (Вішкавічы, Чаш. р.).
РАШПІЛЬ, я, м.—напилок для дерева. Рашпілем абгладзіў тапарышча (Сьвеча, Беш. р.).
РАШЧЫНЯЦЬ, дзс.—1) отворять. Рашчыні вакно (Стаішча, Чаш. р.); 2) растворять. Рашчыні рашчыны на хлеб (Макеенкі, Аз. р.).
РЭДАЛІ, ж.—большая телега с решетчатым ящиком служит для возки снопов, сена. Снапы укладалі на рэдалі й вазілі на ток (Санікі, Беш. р.). Пар. арэдалі.
РЭЖЫХА КРЫНІЧНАЯ,—сердечник горький. Жыруха водяная. Кресс горькій. Cardamine amara L. Лі ўзнору нашла рэжыху крынічную (Рудня, Меж. р.).
РЭЗ, у, м.—полоса, нива. Добрае жыта на маім рэзі (Вяжышча, Беш. р.).
РЭЗЬ, ж.—нарубленная соломорезкой солома. Запар рэзі ў цэбру (Стаішча, Чаш. р.).
РЭЗЬГІНЫ, ж. — веревочная сетка с деревянными ободами для носки сена, соломы. Прынясі у рэзьгінах салому (Мікалаёва, Куз. р.).
РЭДЗІЦЬ, дзс. — делать редким, прореживать. Нада іці ў школку сеянцы рэдзіць (Дабрыгары, Беш р.).
РЭДЗЬ, ж. — единица, как часть целого. У шэсьць рэдзей віў бізун. У дзьве рэдзі складзі палатно (Слабодка, Куз. р.).
РЭЙКА, ж. — рельса. Паязд бяжыць па рэйках (Бешанкавічы, Беш. р.).
РЭПІК, у, м.—репейник обыкновенный. Agrimonia Eupatoria L і A. pilosa Led. Німа рэпіку тут (Гнілава, Меж. р.).
РЭПКА, ж. — кроме ощего значения — колесико в прялке
86 👁