Старонка 285
◀ / 394 ▶
рызумніцца дужа? Што ён багатый, дык ён сабе багат (Рыбчына, Сір. р.). РАЗУМНЫ — умный. Разумны конь (Веляшковічы, Лёз. р.). РАЗЫНКІ, ж. — изюм. Я купіла ў пірагі разынак (Чашнікі, Чаш. р.). РАЗЬБІРАЦЬ, дзс. — разбирать. Няхай разьбяруць людзі. (Лукашоўка, Беш. р.). РАЗЬБІТНЫ — развитой. Ён чалавек разбітны (Зямковічы, Сен. р.). ГАЗЬБІЦЬ, дзс. — 1) разбить. Разьбіў балонку (Стралкі, Беш. р.); 2) расколоть. Гэта палена без даўбешкі ні разаб'еш (Слабада, Чаш. р.). РАЗЬВЕСІЦЬ, дзс. — развесить. Грыбы разьвесіў (Гарадок, Гар. р.). РАЗЬВІТАЦЦА, дзс. — распрощаться. Разьвітаўся бацька з імі і паплыў дадому (Іванова, Куз. р.). РАЗЬВЯРНУЦЬ, дзс. — кроме общего значения — опрокинуть. Разьвярнуў кухлік з сырываткай (Кавалёўшчына, Беш. р.). РАЗЬВЯСЬЦІ, дзс. — 1) начать постройкой Будынак вялікі разьвядзён (Нов. Сяло, Беш. р.); 2) наступить половодью. Разьвяло, ня можна прайці (Селядцова, Беш. р.). РАЗЬЕЗДНАЕ, н. — от'езд, угощение перед от'ездом. Вып'ем разьезднага і гайда! (Слабодка, Куз р.). РАЗЬЗЯВІЦЬ, дзс. — разинуть. Разьзявіў ляпу, як вароты (Шчучына, Куз. р.). На што ты разьзявіў усі дзьверы — зачыні, а то сьвіньні паналезуць у хату (Глебаўск, Сен. р.). РАЗЬЗЯПІЦЬ, дзс. — раскрыть. Чаго ты рот разьзяпіў? (Сялец, Чаш. р.). РАЗЬДЗЮЎБАЦЬ, дзс. — расклевать, растолковать. А ён жа разьдзюўбае! (Пушкары, Сен. р.). РАЗЬМЕРКАВАЦЬ, дзс. — распределить. Мы ужо зямлю разьмеркавалі паміш сабой (Оўсішча, Сен. р.). РАЗЬМІН, у, м. — раз'езд, проезд мимо. Столькі людзей на кірмашы, што разьміну няма (Сянно, Сен. р.). РАЗЬМЕЖАВАЦЬ, дзс. — размежевать, разграничить. Каморнік разьмежаваў вучасткі (Летцы, Куз. р.). РАЗЬМЯЖДЖУЛІЦЬ, дзс. — раздавить. Нехта размяжжуліў жабу (Камлі, Віц. р.). РАЗЬНІЗВАЦЦА, дзс. — раздеваться, раздеть «зьнізак» (гл.). Разьнізывайся скарэй, ды памагай! (Бабіна, Меж. р.). РАЗЬНІК, а, м. — мясник. Адзабылішні разьнік — яму абы рэзаць! (Доўжа, Куз. р.). РАЗЬНІЦА, ж. — 1) бойня. Павялі кароў у рязьніцу (Бабінічы, Віц. р.); 2) соломорезка. У яго ёсьць разьніца салому рэзаць (Копцевічы, Чаш. р.). РАДЗЕЦЬ, дзс. — 1) редеть. Радзеіць лес (Падбярэзьзе, Віц. р.); 2) радеть, стараться. Ён яго любіць, зато ён, аб ім і радзеіць (Баравыя, Куз р). А мы-ш жалі, радзелі, гарэлачкі хацелі (Сураж, Сур. р.). РАДЗІМЕЦ, а, м. — болезнь, родимчик. Каб цябе радзіміц забіў! (Сьвеча, Беш. р.). РАДЗІНА, ж. — родня. Уся радзіна прыехала (Гараватка, Меж. р.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 394 ▶