АБМЫЛІЦЦА, дзс.—ошибиться. Абмыліўся, ды ні туды стаў (Тухінка, Сен. р.).
АБМЯРКОЎВАЦЬ, АБМЯРКАВАЦЬ, дзс. — обдумывать, обдумать; обсуждать, обсудить. Гэта дзела трэба добра абмяркоўваць (Лукьянова, Сен. р.). Пакуль абмяргавалі, дык і час прайшоў (Труханавічы, Чаш. р.).
АБНОЧ—в ту же ночь, за ночь. Абноч назад пасьпелі (Каралёва, Выс. р.).
АБО, зл.—или. Ну, хлоцы! або начаваць будзем, або пойдзем (Крынкі, Выс. р.).
А БО, вкл.—а, боже мой! А бо, я-ж табе ўчора яго аддаў! (Вішкавічы, Чаш. р.).
АБО-Ж, зл.—разве. Або-ж ты і ня браў яго? (Асташова, Чаш. р.).
АБОД, а, м.—Абады у каткоў крэпкія (Вярхоўе, Беш. р). Пар. вобад.
АБОДВА—оба. Абодва уваліліся ў ваду (Пустынкі, Сен. р.). Абодвы сыны былі на вайне (Пятніцкая, Беш. р.).
АБОІ — оба. У абоі канцы зьбегаў і тутацькі (Лашнёва, Выс. р.).
АБОРА, ж.—1) большой скотнЫй сарай. Быдла стаіць у аборы (Пачаевічы, Чаш. р.); 2) веревка в лапте. Удзень аборы ў лапці (Сухарукава, Аз. р.).
АБОРАК, а, м. — опаханное кругом место, чаще низинка, с травяным покровом. На аборку папасі коніка (Балдыкова, Аз. р.).
АБОРЫНА, ж.—веревочка в лапте. Разьвязалася аборына (Чараўкі, Сен. р.). Пар. абора.
АБОЎДЗІЦЦА, дзс. — свыкнуться. Абоўдзіўся троху (Вейна, Сен. р).
АБРАД, у, м. — наряд. Я к празьніку сваей дочкі й сыну купіў абрады (Кабішча, Куз. р.).
АБРАЖАЦЬ, дзс.—оскорблять, обижать. Ты усім даволен—нечага бога абражаць (Хацімшчына, Куз. р).
АБРАЗ, а, м.—икона. У куце вісяць абразы (Рыбчына, Сір. р.). Палажы кніжку за абраз (Бабінічы, Віц. р.).
АБРАЗІЦЦА, дзс.—оскорбиться, рассердиться. Абразіўся на нас (Доўгае, Беш р.).
АБРАЗОВІК, а. м. - вышитое полотенце, висящее на иконах. Павесь заўтра новы абразовік на абразы! (Цяпіна, Чаш. р.). Пар. абразьнік.
АБРАЗЬНІК, а, м. — вышитое полотенце, висящее на иконах. Зьмяні абразьнік, бо ужо брудны (Пушкары, Сен р.). Пар. абразовік.
АБРАДЗЕНЬ, АБРЫДЗЕНЬ, я, м.—густая сетка для ловли рыбы. Яго абрадзень парваўся (Мазалава, Куз. р.). Дай мне свайго абрыдня схадзіць у рыбу (Астроўна, Віц. р.) Пар. браднік.
АБРАДЗІЦЦА, дзс. — 1) нарядиться. Абрадзілася ў новы сыян (Кабішча, Куз. р) 2) родить. Ганна ўчорах абрадзілася (Марцінкава, Куз. р.)
АБРАКАЦЦА, дзс.--давать обет. Абрікла штогод насіць яе к Пяцінкі. Абріклася схадзіць у Жарабычы (Рыбчына, Сір. р.).
АБРАЦЬ, дзс. — избрать, выбрать. Старшынёю Міколу абралі (Расна, Сен. р.). Пар. абабраць
АБРОБІЦЬ, дзс.--1) обработать. Зямлю раней нада абробіць (Выгары, Куз. р.); 2) испачкать. Абробіў штаны (Стаішча, Чаш. р.).
87 👁