ПІСУЛЬКА, ж. — записка. Ён мне прыслаў пісульку чэраз Ганку (Княжыца, Куз. р.).
ПІСЬМЕНЬНІК, а, м. — грамотей. Такі пісьменьнік нашоўся — расьпісацца ўмееш? (Селічша, Гар. р.).
ПІСЯМЦО, н. — письмецо. Напішы мне, калі ласка, пісямцо бацьку (Мішкава, Куз. р.).
ПІТВО, н. — напитки. Пітво заўсягды дурыць (Доўжа, Куз. р.).
ПІТЛЮРАВАЦЬ, дзс. — вырубать, вырывать пни. Ідзі пітлюруй поцярап (Сінякі, Аз. р.).
ПІХАЦЦА, дзс. — толкаться. Нечага табе піхацца (Селядцова, Беш. р.).
ПІХАЦЬ, дзс. — толкать. Піхаць трэба з гары (Кляшчыно, Беш. р.).
ПІХЦЕР, а, м. — веревочная сетка для сена, соломы. Напіхай у піхцер сена для каня (Сураж, Сур. р.).
ПІЦУГА, м. — труженник. Працуй, як піцуга, дык у мяшку будзе туга (Беліца, Сен. р.).
ПІШЧУГА, ж. — чаща молодого леса. Як залез я ў такую пішчугу, што ня відна — адна крапіва ды хмель кругом (Глебаўск, Сен. р.).
ПІШЧЫК, а, м. — 1) часть птичьего пера — очин. У гусыні пішчыкі тоўстыя (Пятніцкая, Беш. р.); 2) свистулька. Купіў сьцёпку еты пішчык (Бешанкавічы, Беш. р.).
ПЛАВЫ, оў, м., ПЛАЎ, а, м. — низменность, место, где река проходит через болото. У плавох вутак страляў (Язьвіна, Сір. р.). У плаве растуць журавіны? (Чарнагосьці, Беш. р.).
ПЛАНКА, ж. — вышитая полоска в рубахе, идущая от воротника с прорезами для пуговіц. Нада-ж каўнер і планку павышыць (Мікалаёва, Сір. р.).
ПЛАТ, у, м. — платок. Абвяжы плат (Застарыньне, Беш. р.).
ПЛАТА, ж. — кроме общего значения — сорт кожи из конины. Платы на боты купіў (Гарадок, Гар. р.).
ПЛАТКІ, оў, м. — кроме общего значения — полотенца, украшения на иконах. Нада убраць багоў — платкі павесіць (Селішча, Гар. р.).
ПЛАЎДЫР, а, м. — вечный бродяга. Ужо пацягнуўся наш плаўдыр, як Марка па пеклу (Глебаўск, Сен. р.).
ПЛАЦЬЦЕ, н. — платье, белье. Плацьце вісіць на баркане (Заазерь'е, Сен. р.).
ПЛАШКА, ж. — плоское бревно. Падай сюды мне гэтую плашку (Заборь'е, Сен. р.).
ПЛЕВА, ж. — перхоть. У галаве многа плевы (Луб'ева, Аз. р.).
ПЛЕНІЦА, ж. — силок. У пленіцу папалася птушка (Косы, Віц. р.).
ПЛЕСЬЦІ, дзс. — плесть. Хлапец с дупцоў плёў карзіну (Дабрамысьль, Лёз. р.).
ПЛЕЦЕНЬ, я, м. — плетень. Карова пералезла чэраз плецень (Страмкі, Сен. р.). Цераз пляцень і куры не палезуць (Станіславова, Сір. р.).
ПЛЕШКА, ж. — головка, верхняя часть гвоздя. Ці бальшыя плешкі у тых гвазьдзях, якія ты ўчора купіў? (Каверзіна, Меж. р.).
ПЛЁТКІ, ж. — сплетни. Чужых жонак ня любіў і плётак ня слухаў (Сукрэмна, Сен. р.).
ПЛЁСКАЎКА, ж. — большой, деревянный молот для разбивки
75 👁