ПЕХАТОЮ — пешком. Пхнуўся пехатою (Іванова, Куз. p).
ПЕЧАНЫ— печенный. Печаная 5ульба дужа смашная (Валькі, Cyp. p.).
ПЕЧАНЬ, ж.—печень. Печань дужа нясмашная (Кайтанова, К уз. p.).
ПЕЧЫВА, н. — печь, испеченный зараз хлеб. Два печывы хлеба за нядзелю зьелі (Сітна, Лёз. р).
ПЕШШУ— пешком. Я сяньні пешшу (БеШанкавічы, Беш. р.). Пар. пехатою.
ПЭНД, у, м. — направление, путь. Ідзі тым лендам i пападзеш (Астроўна, Выс. р.).
ПЭНДЗАЛЬ, я, м. — кисть. Юрка узяў пэнзаль i пачаў бяліць печ (Сьвеча, Беш. р.).
ПЭЎНА—вероятно, наверное. Ён, пэўна, прыдзець (Сяркуці, Сен. р.). Пеўна ён ня прыдзе (Ліпнёўшчына, Куз. р.). Пеўні ты к нам п р і д з еш ( Д лю i, К уз. о.).
ПЭУНІЦБ,?зс.~заверять. Што ты мне пеўніш, калі ні так было (Астроўна, Віц. p.).
ПЭЎНЫ — надежный, верный. Гэтыя зярнята пэўныя (Сянно, Сен. р.). Пеўныя яйцы —курыцу можна садзіць (С у К р эм на, Сен. р.).
ПЭЦКАЛЬ, я, м.— пачкун. А х, ты пэцкаль! (Пустынкі, Сен. р.).
ПЭЦКАЦЬ, дзс,—пачкать, марать. Досіць цябе пецкать! (Бікава,,.Сен. р.").
ПЕКМА — печь не переставая Пічэць пёкма з чацьвярга, аўсё мала зь яе! (Селішча, Гар. р.).
ПІКІ, ж.— 1) узор ткани в косую клетку. Ткаць ў пікі буду. (Сукрэмна, Сен. р.); 2) масть в картах. Ідзе з пік (Астроўна, Віц. р.).
ПІЛАВАЦЬ, дзс. — пилить. Будзем пілаваць дровы (Кабішча, Куз. p). w ПІЛ1ПАЎКА, ж. — Филиппов пост. Адпасьціў усю піліпаўку (Стізалкі, Беш. р.).
ПІЛЬНА—1) настоятельно необходимо. Андрэю пільна трэба купіць каня (Гуліна, Сен. р.1. Можаш i не аддаваць, ня пілна ён мне трэба (Сукрэмна, Сен. р.); 2) усердно, старательно. Пільна узяўся за касьбу (Pyciнава, Сен. р.).
ПІЛЬНАВАЦЬ, ў.--караулить, Тарас узяўся пілнаваць сад (Русінава, Сен. р..
ПІЛЬНЕЙ — усерднее, старательнее. Пільней касіце (Бель, Выс. р.) ПІЛБНІК, а, м. — пильщик. Пільнік піліў дошкі (Мішкава, Куз. p.».
ПІЛЮХА, ас.—тонкая мякина. Пілюху у засетнік ссыпалі (Багданы, Cip. p.).
ПІНЖАК, а, м.— пиджак. Зрабіў шэры пінжак i надзеў на кірмаш (Шарыпіна, Беш. р.).
ПІПКА, ж.—курительная трубка. Дай мне сваей піпкі пакурыць (Веляшковічы, Лёз. р.).
ПІСАЦЦА, дзс. — регистрировать брак. Мы пойдзем пісацца (Стаішча, Чаш. р.). Меліся пісацца (Гарадок. Гар. р).
ПІСКЛЁНАК, а, м — цыпленок. Ці многа у вас пісклят вышла? (Пустыр, Cip р.) Сава пахватала усіх ііісклёнкаў ( С ь в е ч а, Б еш.р.).
ПІСТАЛЕТ, а, м.— револьвер. Ванька на йгрышча пашоў з пісталетам (Шарыпіна, Беш. р.).
ПІСТАНОЎКА, ж.—шомпольное ружье. 3 пістаноўкі мала чаго заб'еш (Мікалаёва, Куз. р
Дадатковыя словы
забеш
24 👁