Старонка 262
◀ / 394 ▶
рарэз усып усё (Стрыжава, Беш. р.). ПЕРАРОБІЦЬ, дзс. — переделать. Нада пераробіць, бо куды-ш ета? (Мікалаёва, Куз. р.) ПЕРАСОЎКА, ж. — поперечные перекладины, скрепляющие внизу ножки стола. Перасоўкі нада новыі (Стрыжава, Беш. р.). ПЕРАСОШЧА, н. — перекладина, балка между столбами в овине. Ці даўно пастаўлена ёўня, а ўжо перасошчы пакрывіліся ((Лёзна, Лёз. р.). ПЕРАСТУП, а, у, м. — порог. Пірассуп іх нізкі дужа (Калышкі, Лёз. р.) ПЕРАСУНУЦЬ, дзс. — передвинуть Перасунь стол на другое месца (Кузьміно, Сен р.). ПЕРАСЫПАЦЬ, дзс. — перебрать бревна в строении. Перасыпаць пуню нада (Стасева, Выс. р.). ПЕРАСЬЦЯБНУЦЬ, дзс. - приметать Перасьцябні троху ніткай (Доўгае, Беш. р.). ПЕРАСЬПЕЦЬ, дзс. - перезреть. Перасьпела жыта, а яны ўпраўляюшчых мяняюць! (Лужасна, Куз. р.). ПЕРАСЬЦЕРАГЧЫ, дзс. — предостеречь, предупредить. Скажы мне спасіба, што я перасьцярёх (Навікі, Віц. р). ПЕРАТРАСАЦЬ, дзс — перестраивать. Будзем ператрасаць старую хату (Оўсішча, Сен. р.). ПЕРАТРЫМАЦЬ, дзс. — перенести, выдержать. Калі гэта ператрымаў, дык жыў будзеш (Тухінка, Сен. р.). ПЕРАХАЦЕЦЦА, дзс. — остыть желанию. Перахацелася есьці (Любашкова, Выс. р.). ПЕРАЦЯГНУЦЬ, дзс. — 1) перетащить. Перацягні на той бок еты мех (Сітна, Лёз. р.); 2) ударить. Перацягну дзягай разоў пяток! (Калышкі, Лёз. р.). ПЕРАЧАКАЦЬ, дзс. — переждать. Перачакалі да раньня ў пуні (Падбярэзьзе, Віц р.). ПЕРАШКОДА, ж. — препятствие. На дарозе сустрэлася перашкода (Бешанкавічы, Беш. р.). ПЕРАШУКАЦЬ, дзс. — переискать, обыскать. Перашукаў, абшныпарыў усю клець, а німа (Любашкова, Выс. р.). ПЕРНІК, а, м. — пряник. Прынясі пернікаў з кірмашу (Рыбчына, Сір. р.). ПЕРСЬЦЕНЬ, я, м. — кольцо. Ён купіў два персьцяні вянчальных (Бараўцы, Куз. р.). ПЕРШЫ-НА-ПЕРШЫ — сначала. Першы-на-першы мы зайдзім к Ахрэму (Навікі, Віц. р.). ПЕР'Е, н, зб — перье. Перра скубсьці нада (Высачаны, Выс. р.). ПЕРЫЦЬ, ПРАЦЬ, дзс. — бить белье вальком. Перыць пранікам бялізну (Сьвярдлы, Беш. р.). Бабы пашлі праць бяльлё (Оўсішча, Сен р.). ПЕСТАВАЦЬ, дзс — ласкать, нежить. Матка любіць пеставаць дзіцей (Дражна, Куз. р.). ПЕСТУН, а, м. 1) баловень. Калі адзін сын у бацькі дык пестун (Кузьміно, Сен. р.); 2) пестик Гэты пестун цяжкі — можна мажджэр разьбіць (Вяжышча, Беш. р.). ПЕСЬЦІЦЦА, дзс. — нежиться. Нечага песьціцца, пара ўставаць! (Гравы, Сен. р.). ПЕЎНІКІ, аў, м. — чина весенняя, сочевичник весенний. Orobus vernus L. Пеўнікаў нарваў бярэма (Паддуб'е, Сір. р.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 394 ▶