АБЕРУЧ — обеими руками. Вазьміся за работу аберуч! (Патапенкі, Выс. р.).
АБЭЛКА, ж. — клевета, наговор. У гэтых казках на яго — адна абэлка (Пустынкі, Сен. р.).
АБЖА, ж. — оглобля в сохе. У сахі папсавалася абжа (Ходарава, Куз. р.). Пар. вобжа.
АБЖОРА, аг. — обжора. Во абжора — што ні ў сябе прэць (Барок, Аз. р.).
АБЖЫНКІ, ж. — конец жатвы. У нас сёньні абжынкі (Нов. Сяло, Беш. р.). Пар. дажынкі.
АБЗА, ж. — 1) из'ян в обработке дерева. Пад гэбаль папалася жывая смала, дык на дошцы абза палучылась (Чашнікі, Чаш. р.); 2) нижний слой коры дерева. На кожнай цалёўцы ёсьць абза — чаму так чысьціў? (Храпавічы, Куз. р.)
АБЗДАЦЦА, дзс. — обдаться. Абздайся сьцідзёнай вадой (Храпавічы, Куз. р.).
АБДЗЕЛАЦЬ, дзс. — отделать. Ці скора ты абдзелаеш свой дом? (Мікалаёва, Куз. р.).
АБДЗЕНЬ — за день, в течении дня. Я зьехаў туды абдзень (Карма, Куз. р.). Пар. абудзён.
АБДЗЕЦЬ, дзс. — обмануть. Ён яго лоўка абдзеў (Баравыя, Куз. р.)
АБДЗЁРКА, ж. — мука полученная из очищенного на мельнице от скорлупы зерна. З абдзёркі хлеб смашнейшы (Марчонкі, Сур. р.).
АБІЗГАЛ, а, м. — дурак. Абізгал ты бязмозгі! (Азярэцк, Сен. р.).
АБІЧ, а м. — часть цепа: палка, которая бьет по колосьям. Я зьдзелаў новы абіч (Сідоры, Меж. р.). Пар. біцюк.
АБІЧАЙКА, ж. — 1) деревянное основание, обод решета. Было-б добрае рэшата, каб не паськепалася абічайка (Абрэзкава, Сен. р.). Пар. бячэйка; 2) круглая дырка в верхнем ручном жернове, куда сыплют зерна. Ня сып поўну абічайку (Сянно, Сен. р.). Пар. бічай.
АБКАЛОЦЦА, дзс. — исколоть себя чем-либо. Абкалоўся, кладучы снапы (Алексінічы, Сен. р.).
АБКАПВАЦЬ, дзс. — окапывать. Абкапалі яблыні (Курашчаны, Сур. р.).
АБКАРЭЦЬ, дзс. — засохнуть, покрыться коркою. Абкарэіць міска, а тады дзяры, баба, кіпцюрамі (Красьніца, Чаш. р.).
АБКАРЫЦЬ, дзс. — снять кору. Абкарылі ельнік, якей навазілі яшчэ ўчора (Гайдукі, Сур. р.).
АБКАСІЦЬ, дзс. — обкосить, скосить. Абкасілі пожню (Кр. Сяло, Беш. р.).
АБКЕШКАЦЦА, дзс. — сильно испачкаться. Абкешкаўся, як сьвіньня (Луб'ева, Аз. р.).
АБКЛАДАЦЬ, дзс. — обкладывать. Гэтым гноем абкладаць яблыні ня можна (Міхалі, Куз. р.).
АБКОСКІ, ж. — конец косьбы. Сягоньні абкоскі (Стралкі, Беш. р.)
АБКРАСЬЦІ, дзс. — обокрасть. Пабег бабам казать, што яго абкралі (Астроўна, Віц. р.).
АБКРУЦІЦЦА, дзс. — обвернуться. Абкруцілася вяроўка каля плоту (Вядрэнь, Чаш. р.).
АБКУСАЦЬ, дзс. — искусать. Коняй абкусалі авадні (Сянно, Сен. р.).
АБЛАВУХІ — вислоухий. Ты дужа аблавухі (Луб'ева, Аз. р.).
АБЛАЕЖЛІВЫ — разборчивый в еде. Парасёнак дужа аблаежлівы (Сухарукава, Аз. р.).
АБЛАЖЭНЬНЕ, н. — осада. Ну, і аблажэньне-ж гэтай крэпасьці тады было! (Балдыкова, Аз. р.).
89 👁