Старонка 251
◀ / 394 ▶
цы, к сваёй на параду (Сураж, Сур. р.). ПАРАЗАБРАЦЬ, дзс. — поразобрать. Ізгароды паразабралі (Яноўшчына, Беш. р.). ПАРАДЗЕЦЬ, дзс.—стать реже. З естай севіркі, жыта парадзеець (Чарніца, Лёз. р.). ПАРАДЗІХА, ж. — роженица. У вответкі да парадзіхі бегала (Жукава, Аз. р.). ПАРАДЗІЦЦА, дзс.—посоветоваться. Я пайду к няму парадзіцца, ці ехаць мне ў горад (Вейна, Сен. р.). ПАРАДЗІЦЬ, ПАРАІЦЬ, дзс.— посоветовать. Парадзь, што робіць (Любашкова, Выс. р.). Парадуйце, што зрабіць? (Пушкары, Сен. р.). Парай ты мне, Машка! (Купіна. Віц. р.). ПАРАЛІК, а, у, м.—паралич. А паралік цябе расшыбе! (Храпавічы, Куз. р.). ПАРАМАЦІЦЬ, дзс. — зарешетить. Страху ўжо парамацілі (Бешанкавічы, Беш. р.). ПАРАНКІ, ж.—время от утра до полдня. Я ўставала на паранкі кароў даіць (Астроўны, Віц. р.). ПАРАНЫ—паренный. Жышка з паранага качаньня й самэі качаны смашна есьці з жаркай бульбай (Альшанікі, Беш. р.). ПАРАПЕЛЬ, ю, м. — гл. «зацірка». Будзем варыць парапель (Мокавічы, Чаш. р.). ПАРАСКІДАЦЬ, дзс. — порасбросать. Лялькі параскідалі (Яноўшчына, Беш. р.). ПАРАСОН, а, м. — зонтик. Вазьмі пырасон, бо дождж пойдзець (Сьвеча, Беш. р.). ПАРАСПУСЬЦІЦЬ, дзс. — пораспустить. Параспусьціў лахманы (Яноўшчына, Беш. р.). ПАРАСЬНІК, а, м. — поросль, мелкий кустарник олешника, лозняка. Пожні зарасьлі парасьнікам (Капцевічы, Чаш. р.). ПАРАСЯ, н.—поросенок. Хто парася украў, таму і ў вушшу пішчыць (Макаравічы, Беш. р.). ПАРАЎНАЦЬ, дзс.—сравнить. Параўнай гэты лён і тэй (Селядцова, Беш. р.). ПАРАХАВАЦЦА, дзс.—посчитаться. Раз парахавацца, а ня дзесіць (Рыбчына, Сір. р.). ПАРАХВІЯ, ж. — приход церковный. Поп уехаў на парахвію (Пустынкі, Сен. р.). ПАРАХОНЬ, ж. — порошок, труха после гниения. Я як тронуў сваю хату, дык яна, як парахонь, пасыпалась (Ваяводкі. Віц. р.). ПАРАХОЎКА, ж.—коробка со спичками. Падай мне парахоўку! (Падрэзы, Чаш. р.), ПАРБА, ж.—белая куропатка. Lagopus albus., Tetrao lagopus L., Tetrao albus Gmel. Парбу забіў лі току (Унава, Лёз. р.). ПАРВАЦЬ, дзс.—порвать. Такую здаровую нітку парвала! (Яноўшчына, Беш. р.). ПАРЭЗ, у, м.—телорез. Stratiotes aloides L. А ты парэзу прынясі (Гараватка, Меж. р.). ПАРЭНЧЫ, ж. — перила. На масьце пачынілі парэнчы (Забалоцьце, Куз. р.). ПАРЭНЧЫНА, ж. — перила. Чуць ня ўпаў з маста ў ручэй, толькі за парэнчыну задзержаўся (Дзейкі, Куз. р.). ПАРЭЧКІ, ж. — красная смородина. Ribes rubrum L. У саду растуць парэчкі (Лужасна, Куз. р.). ПАРКАЛЁВЫ—ситцевый. Мама пашыла мне паркалёвую рубаху (Рыбчына, Сір. р.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 394 ▶