АБАПАЛ — по обе стороны. Абапал дарогі ехалі хурманкі (Пятніцкая, Беш. р.). АБАРАНАК, а, м. — баранка. Купі мне абаранкаў (Доўжа, Куз. р.). Пар. баранак. АБАРАНЯЦЦА, дзс. — защищаться. Калі нападаіць, дык нада абараняцца (Бараўцы, Куз. р.). АБАРВАЦЦА, дзс. — оборваться, обноситься. Хамут зусім абарваўся (Зайкава, Меж. р.). АБАРОНА, ж. — защита. Ён у нас уся абарона (Пятніцкая, Беш. р.). АБАРОНЦА, ы, м. — защитник. Ён мой абаронца (Сукрэмна, Сен. р.). АБАСЕЦЬ, дзс. — обосячиться. А мой мілы абасеў—лі чужых та дзевак сеў (Запрудзьдзе, Сен. р.) АБАТКНУЦЬ, дзс. — проконопатить. Трэба пакульлем сьцены абаткнуць (Алексінічы, Сен. р.). АБВАЛІЦЦА, дзс. — обвалиться, развалиться. У ёўні печь абвалілася (Кавалёўшчына, Беш. р.). АБВАНЗОПІЦЬ, дзс. — испачкать. Абванзопіць ня доўга, а вычысьціць як давядзецца (Ходцы, Сен. р.). АБВАРЗОПАЦЦА, дзс. — испачкаться. Быў п'яны, дык і абварзопаўся (Луб'ева, Аз. р.). АБВІВАНЬНІЧАК, а, м. — кувшин обвитый берестой. Налі ў абвіваньнічак малака з сабой на поле—ён крэпкі, ня так б'ецца, як гарлач (Запрудзьдзе, Сен. р.). АБВІНАВАЧВАЦЬ, АБВІНАВАЦІЦЬ, дзс. — обвинять, обвинить. Напрасна яго ў етам абвінавацілі (Суднікі, Куз. р.). АБВІРТАСАМ—быстро, скоро, мигом. Ідзі, ды абвіртасам назад (Казьяны, Сір. р.). АБВЯШЧАЦЬ, АБВЯСЬЦІЦЬ, дзс. — 1) извещать, известить. Вы тады нас абвясьціце (Шыпы, Сен. р.); 2) давать слово, обещать. Нагдовень абвяшчаў прыці і ні прышоў (Астроўна, Віц. р.). Яна абвясьціла прыехаць (Доўжа, Куз. р.). АБГАВАРЫВАЦЬ, АБГАВАРЫЦЬ, дзс. — 1) обсуждать, обсудить. Доўга абгаварывалі, як яго знайці (Альшанікі, Беш. р.); 2) осуждать, сплетничать Яна ўсіх абгаваруе (Шыпы, Сен. р). АБГАЛЕЦЬ, дзс. — обеднець. Сямён пасьля пажару зусім абгалеў (Дабрамысьль, Лёз. р.). АБГАЛІЦЦА, дзс. — побриться. Абгаліўся, як бізун (Замошша, Сен. р.). АБГАРНУЦЬ, дзс. — 1) загрести, огрести. Абгарні гаршок жарам (Сянно, Сен. р.); 2) укутать. Абгарні хлапца, а то застудзіцца (Жэрына, Чаш. р.). АБГАРОДА, ж. — ограда. Каля саду няма ніякай абгароды (Прыдзьвіньне, Беш. р.). АБГАРОДЖАНЫ — огороженный. Гарод абгароджаны аплітнём (Стрэлкі, Беш. р.). АБГЛЯДАЦЬ, дзс. — осматривать. Я абглядаў скаціну (Сьцяпанавічы, Меж. р.). АБГРЫЗЬЦІ, дзс. — обгрызть Заяц абгрыз яблыню (Сыр. Рудня, Меж. р.). АБДУРЫЦЬ, дзс. — обмануть, одурить. Хлопец абдурыў дзяўчыну (Уланавічы, Віц. р.). АБДУЦЬ, дзс. — обмануть, надуть. Ён думаў мяне абдуць, але ні ўдалося (Косы, Віц. р.). АБЕДАЦЬ, дзс. — обедать. Ніхто ня ведаіць, як хто абедаіць (Янавічы, Сур. р.). АБЕДЗЬВЕ--обе. Абедзьві дзяўчыны пашлі ў гарод (Пятніцкая, Беш. р.). АБЕІ—обе. Абеі рукі бальны (Лужасна, Куз. р.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
96 👁