Старонка 246
◀ / 394 ▶
ПАЛАШЧЫЦЦА, дзс. — помириться. Мікола з Апанасам палашчылісь і цяпер жывуць дружна (Вейна, Сен. р.). ПАЛАЯЦЬ, дзс.—поругать. Сумысьлі зайшоў палаяць цябе (Старына, Беш. р.). ПАЛЕНІК, а, у, м. — толстый блин. Я сяньня пекла паленікі (Кляшчыно, Беш. р.). ПАЛЕПШАЦЬ, дзс.—улучшиться. Наш хворы ўжо палепшаў (Глебаўск, Сен. р.). ПАЛЕЦ, а, м.—кроме общего значения—рукоятка деревянной части косы для правой руки. Палец у касаўі хістаецца (Панізоўе, Меж. р.). ПАЛЕШНЯ, ж.—охота. А маіж дзівяры сы палешні ідуць, сы палешні ідуць—па куніцы нясуць (Сураж, Сур. р.). ПАЛІВА, ж. — глазированная посуда кустарного производства. Ён таргуе палівай (Копцевічы, Чаш. р.). ПАЛІВАНЫ — глазированный. Гляк паліваны быў, праз гэта й бядую, што разьбіўся (Доўжа, Куз. р.). ПАЛІВАЦЬ, дзс.—кроме общего значения—глазировать. Паліваіць гаршкі вунацькі (Бешанкавічы, Беш. р.). ПАЛІВАШКА, ж.—лейка. Палівашка стаіць у баразьне (Лук'янова, Сен. р.). ПАЛІК, а, м. — 1) подмышечная часть рубахи в форме ромба. Палік бальшэй уставіла (Гнілава, Меж. р.); 2) кол, столбик на меже. Хто палік вырваў? (Якушы, Віц. р.). ПАЛІКІ, оў, м. — вытканные наплечники в женских рубахах. Я буду ткаць пылікі для сваіх сарочак (Бабінічы, Віц. р.). ПАЛІТО, н.—пальто. Мне сшылі паліто (Пушкары, Сен. р.). ПАЛІТЫКА, ж.—кроме общего значения—вежливость, уменье обращаться с людьми. О, ён чалавек з палітыкай! (Стар, Лёз. р.). ПАЛІЦ, а, м. — палец. Лодыр ён, паліц аб паліц ні ўдырыць (Аськершчына, Беш. р.). ПАЛІЦА, ж.—полка. Пастаўлю крупы на паліцы—ня ўмеець кашы зварыці (Сураж, Сур. р.). ПАЛІЦЬ, дзс. — жечь, топить. Пачалі паліць груды (Пустынкі, Сен. р.). Пара паліць цяпло (Сьвярдлы, Беш. р.). Ужо пара паліць печь (Ісачкава, Аз. р.). ПАЛІЧЫЦЬ, дзс. — посчитать. Паліч, колькі тутака будзіць (Дражна, Куз. р.). ПАЛОВА, ж. — половина. Я ужо на палову току лесу купіў (Астроўна, Віц. р.). ПАЛОК, а, м.—полок (в бане). У лазьні заваліўся палок (Стралкі, Беш. р.). ПАЛОНІК, а, м. — 1) разливная ложка. Улей мне палойнік крупені (Пустынкі, Сен. р.); 2) головастик. У сажалкі плавалі палойнікі (Варашылы, Куз. р.) У нашым возеры шмат палонікаў (Сянно, Сен. р.). ПАЛОСА, ж. — полоса, нива. Нашы палосы цягнуцца дагэтуль (Вейна, Сен. р.). ПАЛОСЬСЕ, зб.—лыки. У нашым лесе калісь было много палосься (Асінаўка, Сен. р.). ПАЛОТНІШЧА, н. — полотнище. Пашьла яму сарочку, нісколько ні зрызаючы — уваўсё палотнішча (Глебаўск, Сен. р.). ПАЛОЦЬЦЯ, ж. — работница, которая полет. Прыйшлі палоцьці (Баяршчына, Сен. р.). ПАЛОЦЬ, дзс. — полоть. Бабы полюць лехі (Зямковічы, Сен. р.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 394 ▶