ПАДКРАСЬНІК, у, ж — пятое воскресенье пред Рождеством. На паткрасьніка я езьдзіла на места (Асінаўка, Беш. р.). ПАДКРЭСЬЛІЦЬ, Ляг.-подчеркнуць. Ш то—-та падкрэсьліў у прашэньні (Паддуб'е, Cip. р.). ПАДЛА, ж.— падаль. Падла ляжыць у полі (Ісачкава, А з. р.). Во, падла, старая, жаніцца, задумаў! (Сьвярдлы, Беш. р.). П А Д Л А Б У Н Ь В А Ц Ц А, дзс.— подделываться. Рыгор як падлабуньваецца да Насты! (Жукаўшчына, Куз. р.). ПАДЛАДЗІЦБ, дзс. — исправить, починить. Шавец падлазіў боты (Чарнагосьці, Беш. р.). ПАДЛЕШЧЫК, а, ў.— небольшой лещ, 1— 2 ф. весом. У Лучосе часам бяруцца падлешчыкі (Падбярэзьзе, Віц. р.;. ПАДЛЁТАК, а, м.— подросток. Гэта яшчо не паненка, а так— падлётак (Даргейкі, Сен. р.). ПАДЛІВА, ж,—соус. Падліва несалоная (Загор*е, Куз. р.). ПАДЛІЦАЦЬ, дзс.— обещать. Я падліцаю вярнуцца зарас (Навасёлкі, Сен. р.). ПАДЛОГА, ж.—пол. На чыстай падлозі насарылі дзеці (Тухінка, Сен. р.). ПАДЛУБАК, а, м., ПАДЛУБКА, ж.—деревянная шина на санях. Нада будзіць пад сані падлубкі падлажыць, (Вяжышча, Беш. р.). Атарвалася падлубка (Бікложа, Беш. р.). ПАДЛЮ ГА, в/. — подлец. А х, ты падлкга!(Дзямідавічы,Чаш.р.). ПАДЛЯГАЦЬ, две. — 1) подчиняться. Яму на мосьці yci падлягаюць (Лоўжа, Cip. р.); 2) угодничать. Як яна падлягаіць яму! (Мікалаёва, Cip. р.). ПАДЛЯМОЎКА, ж.—заложенный, подвернутый низ одежды для прочности. Падлямоўку можна i з другога—ні канешня гэта псуваць (Сукрэмна, Сен. р.). ПАДМАЗКА, ж.— кусочек жиру в тряпочке, которым смазывают сковороду. Падмазка ссорылася лі прыпека (Соржыца, Віц. р.). ПАДМАНІЦЬ, дзс.— обмануть соблазнить. Ты-ж мяне маладу падманіў, красату маю падлавіў (Сукрэмна, Сен. р.). П А Д М О С Ь Н І Ц А, ж.—мышь. Падмосьніца абгрызла бульбу (Лапы, Беш. р.). ПАДМОСЫДЕ, н. — подполье. Такое вялікае падмосьце, што хуць на пары ўезжай (Навасёлкі, Сен. р.). ПАДМУРАК, ПАДМУРОВАК, а, м.у ПАДМУРОЎКА, ас.— каменный фундамент (иногда деревянные столбы под избой). Калі добра ўкапаеш падмурак, дык будынак будзе доўга стаяць (Ліпна, Сен. р.). Пад хату зробілі падмуровак (Бікложа, Беш. р.). Якая высокая падмуроўка! (Прусаўкі, Аз. р.). ПАДМЫВАЦЬ, dac.—подмывать. Яму так вот i не сядзіцца ў хаце, так яго й падмываіць, каб бегчы на вуліцу ( Г л е б а ў с к, Сен. р.). ПАДМЯШАЦЬ, дас.—кроме общего значения—не много окучить. Вазьмі плуг i падмяшай бульбу (Вейна, Сен. р.). ПАДНАДОЛАК, а,у, м.~ полоска материи на внутренней стороне низа одежды. Прышывай да саяну паднадолак (Гунчанкі, Сур. р.). Многа на паднадольнік падвярнулі (Добрына, Віц. р
Дадатковыя словы
паддубе, падлк>га!(дзямідавічы,чаш.р
4 👁