Віцебскі краёвы слоўнік (1927). М. І. Касьпяровіч

 ◀  / 394  ▶ 
ПАГАР'Е, н. — большое пространство выгоревшего торфа. Гусі пашлі ў пагар'е (Русінава, Сен. p.). ПАГАТОВЕ— тем более. Пагатове здароў, калі румян (Пятніцкая, Беш. p.). ПАГЛАДЗІЦЬ, дзс. — выутюжить. Паглаць мне, братка, штаны i хрэнч— у сваты паеду! (Ходцы, Сен. р.). ПАГЛЯД, у, -и.— взгляд. На паглят ён ні дужа харош (Ноўка, Віц. р.). ПАГЛЯДНАЕ, я. — плата за осмотр. Плаці пагляднага, ча лезеш так? (Лужасна, Куз. р.). ПАГЛЯДЗЕЦЬ, дзс. — посмотреть. Я пайду пагляджу ў вакно (Баркова, Куз. р.). ПАГНАЦЬ, дзс.— погнать. Я паганю ў поле авечак (Пекары, Куз. р.). ПА ГОДКА, ж. — погодка, погода. Ну й паготка, хуць наса з хаты ня выторкавай (Пяцігарск, Беш. р.). ПАГОНЯ, ж.— погоня. Чулі на сябе пагоню?(Яноўшчына, Беш. р.) ПАГОРАК, а, л*.— холм. 3 пагорку бяжала вада (Гарывецк, Сен. р.). Пагурак дужа красіў (Касковічы, Віц. p.). ПАГОРШ АЦЬ, дзс.—ухудшиться. Пагоршала жыта ў суш (Іванцова, Лёз. р.). ПАГОРШ Ы ЦЦА, дзс. — ухудшиться. Хвароба пагоршылась (іванск, Чаш. р.). П АГРАЖ АЦЬ, дзс.—угрожать. Я яму пагражаў кнутам (Пушкары, Сен. р.). ПАГРАЗЩ Ь, дзс.— погрозить. Ян пагразіў яму кулаком (Вяжышча, Беш. р.). ПАГРЭБАВАЦЬ, дзс. — побрезговать. Hi пагрэбавайця ўжо, садзіцеся, закусіця (Макарава, Віц. p.). ПАГРОЗА — острастка. Пагрозы яго ні баюся, ні страшуся (Навінкі, Лёз. р.). ПАГУКАЦЬ, дзс.— поговорить. Хадзі са мной пагукай троху (Лук'янова, Сен. р.). ПАГУЛЯНКА, ж. — пирушка, вечеринка. Во, пагулянку ладзілі тады хлопцы! (Малькава, Лёз. р.). ПАГУЛЯЦЬ, дзс. — поиграть. Пусьці, пусьці мамунька на вулку пагуляці (Яноўшчына, Беш. р.). П АД АБАЦЦА, дзс.— нравиться. £н мне падабаецца (Шыпы, Сен. р). ПАДАБРАЦЬ, дзс.—подобрать. Ці ты падберыш хлом? (Сяркуці, Сен. р.). ПАДАВАЛКА, ж.— шестик для подачи снопов. Цяпер пыдавалкай падавай (Зарэкі, Беш. р.). ПАДАВЩ ЦА, дзс.— подавиться. Каб ты падавіўся! (Бешанкавічы, Беш. р.). ПАДАДОНЬНІК, а, ж —проныра, хитрый человек постоянно все окольными путями выведывающий. Ну, i пыдадоньнік жа ты, адцябе нічога не ўтаіш (Глебаўск, Сен. р.). ПАДАКЕЛЬНІЦА, ПАДАКЕНКА, ж. — подоконник. Падакельніца згніла ўжо (Красьніца, Чаш. p.). Падакенкаробіцца дубовая (Вішкавічы, Чаш. p.). ПАДАЛБШНІК, у, м. Копытень. Asarum europaeum L. А падалешніку тут i ня відаць! (Жэрына, Чаш. р.). ПАДАЛІЦА, ж. — опадающие незрелые плоды. Падаліцы ня нада есьці (Буй, Лёз. р.). ПАДАПЛЁКА, ж. — подкладка под мужской рубашкой. Без падаплёкі рубашкі ня крэпкі (Купіна, Віц. p
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

лукянова, пагаре
6 👁
 ◀  / 394  ▶