НЕВЯДОМЫ — неизвестный. Невядомы чалавек пашоў да іх (Раіны, Аз. р.).
НЕВЯЛІЧКІ — маленький. Невялічкі кавалак, але смашны (Чашнікі, Чаш. р.). Яго конік невялічкі (Пятніцкая, Беш. р.).
НЕДАКОС, у, м. — недокошенный луг. Недакос мой стравілі (Лужасна, Куз. р.).
НЕДАЛЁЧКА — недалеко. Завылі ваўкі зусім недалёчка (Пацкава, Сен. р.).
НЕДАЛЁКІ — близкий. Гэтат чалавек недалёкі (Лагавая, Аз. р.).
НЕДАЛІКАТНЫ — неделикатный, невежливый, необходительный. Такі ён недалікатны! (Мішкава, Куз. р.).
НЕДАЛУЖНЫ, НЕДАЛУГІ — хилый. Ён заусёды такі недалужны (Глебуск, Сен. р.). Яе дзеці дужа недалугія (Слабада, Чаш. р.).
НЕДАТЫКА, ж. — недотрога. Такая ўжо яна нідатыка, што пі патходзь (Валькі, Сур. р.).
НЕДАХВАТ, НЕДАХОП, у, м. — недостаток. У мяне бальшэй недахват сена (Мянюцева, Сен. р.). У іх недахоп ўсяго (Нов. Сяло, Беш. р.).
НЕЗАДАЧА, ж. — неудача. Незадача мне такая (Касачы, Лёз. р.).
НЕЗАМОЖНЫ — 1) небогатый. Німа ў яго — нізаможны (Дубнікі, Сен. р.); 2) небогатый на силу. Ета кабылка незаможная, маласільная (Бяскатава, Гар. р.).
НЕЗНАЁМЫ — незнакомый. Незнаёмы ён мне (Кляшчыно, Беш. р.).
НЕЗНАРОКАМ — нечаянно. Ён яго ударыў незнарокам (Берасьні, Беш. р.).
НЕДЗЕ — 1) негде. Ай, які ты Аўцюх шурокій, сеў дык і людзям недзе сесь (Масеева, Аз. р.); 2) где-то. Блакуняецца недзе па сьвету (Селядцова, Беш. р.).
НЕЙК — как-то. Ішоў ды нейк зьбіўся (Стралкі, Беш. р.).
НЕЙКІ — какой-то. Даў нейкіх кропель (Зямковічы, Сен. р.).
НЕЙЧЫ — чей-то. Нейчы сабака прыблудзіўся к нам (Калышкі, Лёз. р.).
НЕКАЛІ — некогда. Некалі з гэтым дзелам вазіцца (Прыстоі, Чаш. р.).
НЕКАЛІСЬ — когда-то. Некалісь я быў лепшым (Шарыпіна, Беш. р.).
НЕКАЛЬКІ — несколько. Ды некалькі нядзель мінула (Валькі, Сур. р.).
НЕКУДЫ — куда-то. Клявец некуды заваліўся (Доўгае, Беш. р.)
НЕЛЬГА — нельзя, невозможно. Нельга табе лгаць (Сяркуці, Сен. р.). Яму нельга паверыць, бо ўсёроўна ня спраўдзіць (Асінаўка, Сен. р.).
НЕЛЮДЗЬ, ж. — нелюдим. Нелюдзь нейкая, а ні чалавек (Калышкі, Лёз. р.).
НЕМА — громко, как немой человек или животное. Во, суседка нема крычыць (Лужасна, Куз. р.).
НЕМАРАЧНЫ — хилый, немощный. Немарачныя дзеці, худэі такія (Бараўляны, Куз. р.).
НЕМАЧ, НЕМАРАЧ, ж. — немощность. Каб цябе немач! (Купіна, Віц. р.). Ах каб цябе немарач узяла! (Лужасна, Куз. р.).
НЕНАЖЭРНЫ — ненасытный, прожорливый. Ненажэрны чалавек, ніколі не наясіся (Шаркі, Куз. р.).
НЕНАЛЕЖНЫ — ненадлежащий. За неналежнае дзела узяўся (Лужасна, Куз. р.).
75 👁