НАЧЭРПАЦЬ, дзс.—начерпать. Поўны боты начэрпаў вады (Сьвярдлы, Сен. р.).
НАЧЛЕГ, у, м.— ночное. Мы езьдзілі на начлех (Застадольле, Сен. р.).
НАЧНІЦА, ж —летучая мышь. Каля рэчкі сколькі лятае начніц! (Асінаўка, Сен. р.).
НАЧНІЦЫ, ж. — детская болезнь. У майго мальца мусіць начніцы: як прыдзіць ноч, дык крычыць на чым сьвет стаіць; каб ты, цётачка, папрабавала загаварыць (Вядрэнь, Чаш. р.).
НАЧОС, у, м.—расчес от зуда. Во які ў мяне начос бальшэй! (Лужасна, Куз. р.).
НАЧОЎКІ, ж. — корыто для стирки белья. Стала мыць плацьця, а начоўкі пацяклі (Ісачкава, Аз. р.). Пар. ночвы.
НАЧЫНЬНЕ, н.—инструменты. Бяры сваё начыньня, каб можна було там зрабіць скрыню (Капланы, Сен. р.).
НАЧЫРЫКАЦЦА, дзс. — поесть. Дзяўчына начырыкалася ды пашла гуляць (Лабачова, Беш. р.).
НАШАНЕЦ, а, м.—свой человек. Ні бойся: ета ўсё нашанцы (Лужасна, Куз. р.).
НАШАРМАКА — даром, напропалую. Любіць праехаць нашармака (Веляшковічы, Лёз. р.).
НАШАСТАЦЬ, дзс. — нарезать, нарубить. На тры пруцянкі лазы нашастаў (Лужасна, Куз. р.).
НАШЭЎКА, ж.—нашивка. На плячох былі нашэўкі (Дзямідавічы, Чаш. р.).
НАШКОДЗІЦЬ, дзс. — навредить. Яна вам тут нашкодзіць (Зямковічы, Сен. р.).
НАШПЭНЬЦЯ — вдребезги, в лоскутья. Кашуля разьляцелася на шпэньця (Пуцілава, Куз. р.).
НАШТО — зачем. Нашто ты яе дукуеш? (Прыстоі, Чаш. р.).
НАШУКАЦЦА, дзс.—наискаться. А гуляй, гуляй — нагуляісься, а прышоўшы дамоў нашукаісься (Запрудзьдзе, Сен. р.).
НАШЫВАЦЬ, дзс.— вышивать. Нашывала я платочак і ня знала каму даць (Запрудзьдзе, Сен. р.).
НАШЫТЫ — нашитый. На манкетах нашытыя карункі (Чарнагосьці, Беш. р.).
НАШЧА — натощак. Паўлюк паехаў нашча ў поле (Русінава, Сен. р.).
НАШЧЭНТ—в конец, окончательно. Чэрві зьелі бацьвіньне нашчэнт (Гарнова, Сен. р.).
НЕ—1) не. Не брашы як сабака (Зямковічы, Сен. р.); 2) нет. Не, я думаю трох хваціць (Мясаеды, Беш. р.).
НЕАДКУЛЬ—неоткуда. Неаткуль мне ўзяць грошы (Лужасна, Куз. р.).
НЕАХАЙНЫ—нечистоплотный. Неахайны ён чалавек—сам сібе ні ахаіць (Сьвярдлы, Беш. р.).
НЕБАЛЬШЭНЬКІ—маленький. Небальшэнькі гарлачык (Стаішча, Чаш. р.).
НЕБАРАК, і, а, м.—НЕБАРАКА, і, м—бедняга. Ня плач, небарачак! (Вішкавічы, Чаш. р.). Ён, небарака і етага ня здоліў (Вейна, Сен. р.).
НЕВАД, а, м.—невод. Невадам на возеры рыбу лавілі (Аськершчына, Беш. р.).
НЕВУК, а, м.—неученый. Невука сёньні запрагаў (Лужасна, Куз. р.).
73 👁