Старонка 225
◀ / 394 ▶
НАЎЛЕЧКА, ж. — наволочка. Надзень на падушку наўлечку (Якшы, Беш. р.). НАЎМЕЦІ—на примете, в виду. У меня маецца наўмеці добры канёк (Ст. Беліца, Сен. р.). НАЎМЫСЬЛЯ—нарочно. Яна ей казала наумысьлі (Сяркуці, Сен. р.). НАЎПРОЦІ—напротив. Як мы былі у Масееве на йгрышчы, дык Паўла сідзеў як раз наўпроці мяне (Макеенкі, Аз. р.). НАЎРАД—навряд. Наўрат ці удасца яму ў Віцемску (Лужасна, Куз. р.). НАЎРЭЦЦА, дзс. — наткнуться, нарваться. Наўрэўся на свайго (Рыбчына, Сір. р.). НАЎСКАПЫТА—навскачь. Я ехаў на кані наўскапыта (Оўсішча, Сен. р.). НАЎСКАСА — наискось. Наўскаса пашла дарога ад сяла (Пятніцкая, Беш. р.). НАЎСКАЧКА, НАЎСКАЧОК—навскачь, галопом. Конь як пабег наўскачка, дык я аб землю! (Казлоўка, Сен. р.). Начлежнікі паехалі наўскачок (Хацімшчына, Куз. р.). НАЎСЬЦЯЖ — вдоль, в длину. Наўсьцяж Лужасьнянкі пабягім (Лужасна, Куз. р.). НАЎЦЁКІ, НАЎЦЯКАЧА — наутек, бежать. Мы за сабакам, а заіц наўцёкі (Макарава, Віц. р.). Хлопцы наўцякача з дзярэўні (Іванск, Чаш. р.). НАЎЧАНЫ—наученный. Наўчаны сабака ні палезіць (Лужасна, Куз. р.). НАЎЧЫЦІСЯ, дзс.—научиться. Гусілік паслухаці і песенак наўчыцісі (Яноўшчына, Беш. р.). НАХАБНЫ—нахальный. Етакага нахабнага чалавека я і ні відзіў (Лужасна, Куз. р.). НАХІЛ, у, м. — уклон. Вада і пабегла па нахілу (Бешанкавічы, Беш. р.). НАХІЛІЦЦА, дзс.—наклониться. Нахілісь да мяне я замоўлю пуд (Навасёлкі, Сен. р.). НАХІЛІЦЬ, дзс. — наклонить. Нахілі галаву, а я пальлю (Мішкава, Куз. р.). НАХІСТАЦЬ, дзс.—наполнить. Каб нахістаць гэты гарлач вінцом—не устаў бы (Пушкары, Сен. р.). НАХОДЗІЦЬ, дзс.— находить. Гэта з Дзьвіны сюды находзіць (Альшанікі, Беш. р.). НАХРАПАМ, НАХРАПНА — нахрапом, насильно, нахально. Ён адняў нахрапам (Луб'ева, Аз. р.). Нахрапна лезіць (Выгары, Куз. р.). НАЦІНА, ж. — ботва. Націна бальшая, а бульба — як гарох (Спасская, Сір. р.). НАЦУМБІРЫЦЦА, дзс. — наесться до отвала. Во, мой конь нацумбіраўся сена! (Лоўжа, Сір. р.). НАЦЬ, вкл.—обращение. Наць, Паланея, дай мне есьці (Запрудзьдзе, Сен. р.). НАЦЯГАЦЬ, дзс. — натаскать. На што пакульля сюды нацягалі? (Лужасна, Куз. р.). НАЦЯНЬКІ — напрямик. Нацянькі куды бліжэй, чым па бальшаку (Падданы, Сен. р.). НАЧАТАК, у, м. — начало. Якей начатак, такей і канец (Мішкава, Куз. р.). НАЧЭПЛІВАЦЬ, дзс. — нацепливать. Начэпліваіць на сябе ўсякую дрэнь (Лужасна, Куз. р.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 394 ▶