МАТЭРЫЯ, ж.—гной из раны. З яго болькі ўжо пацякла матэрыя (Бабінічы, Віц. р.).
МАТКА, ж.—1) мать. Матка поліць моркву (Альгова, Віц. р.); 2) потолочная балка. Хадзі цягнуць матку на сьцяну (Веляшковічы, Лёз. р.).
МАТЛЫГА, і, м.—мот, плут. Мяне як быцам што падмывала не даваць яму ў доўг грошы, аж яно так і вышла—зматлыжаў матлыга (Глебаўск, Сен. р.).
МАТУЗ, а, м. — 1) шнурок. Зацяні матуз, каб штаны не зваліліся (Сухарукава, Аз. р.). Схуднеў, як матуз (Лазова, Сен. р.); 2) пояс. Баба пляла матуз (Чарнагосьці, Беш. р.).
МАТУСЯ, ж.—крестная мать. Матуся дала мне гасьцінца (Асінаўка, Беш. р.).
МАТУШКА, ж.—моток ниток. Смальлянкі парэзалі матушкі (Быкаўшчына, Беш. р.).
МАЎКЛІВЫ—молчаливый. Маладуха нейкая маўклівая (Лук'янова, Сен. р.).
МАХАВІК, а, м. — моховик. Boletus variegatus Sw. Махавікоў набірку прынёс (Лужасна, Куз. р.).
МАХЕР, а, м.—плут. Добры ты махер калі такога каня дастаў (Вейна, Сен. р.).
МАХЛЯВАЦЬ, дзс.—плутовать. Ча ты махлюеш мне, быць я табе й паверу? (Марцінкава, Куз. р.).
МАХРУТКА, ж.—замухрышка. Ня будзь ты махруткай (Сухарукава, Аз. р.).
МАЦАВАЦЦА, дзс.—крепиться. Як ты мацуешся? (Лабачова, Беш. р.)
МАЦАВАЦЬ, дзс.—1) укреплять. Колькі ні мацуй—доўга ні пастаіць (Дзяды, Сір. р.); 2) пробовать силу, крепость. Ні давай яму мацаваць маё яйцо (Лужасна, Куз. р.).
МАЦАЦЬ, дзс. — ощупывать. Сьляпы ўсё мацаець (Асінаўка, Беш. р.).
МАЦЕР, МАЦІ, ж.—мать. Маці любіць сваё дзіця (Раіны, Аз. р.). У аднае мацеры пяць сыноў (пальцы) (Стрэлкі, Беш. р.).
МАЦІНА, ж.—соломенная мата. Нясі маціну на вакно (Асавец, Беш. р.).
МАЦІЦА, ж.—балка. На маціцу трэба вось гэту сасну палажыць (Ваяводкі, Віц. р.).
МАЧАНКА, ж.—кушанье, которое макают. Заўтра ў нас бліны з мачанкай (Бешанкавічы, Беш. р.).
МАЧОНІКІ, аў, м.—кушанье из хлеба, намоченного в жиже из другого кушанья. Іх, і люблю я мачонікі! (Высачаны, Выс. р.).
МАЧОНКА, ж. — мокрая курица (намоченная, чтобы не квохтала). Другую нядзелю мачонкай, а ўсё квохчыць (Астроўна, Віц. р.).
МАЧУЛА, ж., МАЧУЛІШЧА, н. — пруд, болотная лужа, где мочат лен. Выцягнулі лён з мачулы (Лёзна, Лёз. р.). Усё мачулішча лёнам загацілі (Унава, Лёз. р.).
МАЧЫХА, ж.—мачеха. Мачыха паччарку выправіла служыць (Кураеды, Беш. р.).
МАШКАРА, зб.—мошки. Машкара ўжо паявілась (Селядцова, Беш. р.). Машкары цябе ведаюць! (Доўгае, Беш. р.).
МЕДЗЕНЫ ПАЛЕЦ — мизинец. Сястра, жаўшы, парэзала сярпом мядзены палец (Шарыпіна, Беш. р.).
84 👁