выкінь (Дуброва, Беш. р.); 2) купырь. Anthriscus sylvestris Hoffm. Маркоўнік большы расьцець, чым ета (Сураж, Сур. р). МАРКОЦІЦЦА, дзс.—грустить, скучать. Ён дужа маркоціцца (Лук'янова, Сен. р.). МАРМАТАЦЬ, дзс.--бормотать. Не мармачы сабе пад нос (Селядцова, Беш. р.). МАРМЫЛЬ, я, м. — угрюмый. Ходзіць надуўшысь мармылём (Глёбаўск, Сен. р.). МАРНА—напрасно. Ня едзіць на лекі, дык пагібнець марна (Гарнакі, Сен. р.). Не траць марне часу (Латыгаль, Сен р.). МАРНАВАЦЦА, дзс.--мучиться. Досіць марнавацца над етым—ідзі вячэрыць (Бешанкавічы, Беш. р.). МАРНАВАЦЬ, дзс. — мучить, губить. Не марнуй ты сябе етым дубавецьцем (Шаркі, Куз. р.). МАРНЕЦЬ, дзс.—хиреть Дзяўчына на вачах марнеіць (Кузьміно, Сен. р.). МАРУДА, аг.—медлитель. Етат чалавек—бальшая маруда (Лужасна, Куз. р.). МАРУДЛІВЫ — медлительный. Ён дужа марудлівы (Луб'ева, Аз. р.). МАРУДНА—1) медленно, кропотливо. Гэта работа ідзець дужа марудна (Прыстоі, Чаш. р.); 2) скучно. Як мне марудненька! (Веляшковічы, Лёз. р.). МАРУДНЫ—медленный, скучный. Марудны сягодня дзень (Гарывецк, Сен. р.). МАРУДНАСЬЦЬ, ж.—медленность, скука. У нашай рабоце адна маруднасьць (Лужасна, Куз. р.). МАРУДЗІЦЬ, дзс. — медлить. Марудзіць яму можна--працаваць ёсьць каму (Косы, Віц. р.). МАРЫ, ж.—приставные стенки телеги из палок или тонких жердей, приставляемые к телеге во время возки сена, снопов. Трэба адсеч жордкі на мары (Ваяводкі, Віц. р.). Запрагай каня ў мары (Гунчанкі, Сур. р.). МАРЫНАРКА, ж. — пиджак. Адзень ты сваю марынарку (Дубнікі, Сен. р.). МАРЦОВЫ — мартовский. На марцовую пагоду ні пакладайся (Лужасна, Куз. р.). МАРШАЛКА, ж. — старшая шаферица. Добрую ты ўзяла маршалку (Вейна, Сен. р.). МАСКАЛЬ, я, м.—великорусс. Маскаль можыць усё зьдзелаць (Навікі, Віц. р.). У тым баку маскалі дужа харошыі жывуць (Сураж, Сур. р.). МАСЬЛІНОЎКА, ж. — ситцевый цветной платок. Нясі масьліноўку ў скрыню (Вяжышча, Беш. р.). МАСТАК, а, м. — специалист, мастер. Ты мастак да етага дзела (Баравыя, Куз. р.). МАСЬНІЧЫНА, ж.—половица, доска в полу. Калі ня п'ян, дык прайдзі па аднэй масьнічыні (Сухарукава, Аз. р.). Па масьнічанке ішла—масьнічанка гнецца (Сукрэмна, Сен. р.). МАСЬЦІЦЬ, дзс. — настилать пол. Хату скора масьціць будуць (Стаішча, Чаш. р.). МАСЯНДЗОВЫ—медный. Наш самавар масяндзовы (Навумаўка, Беш. р.). МАТАВІЛА, н.—мотовило для наматывания ниток в сушку. Матай ніткі на матавіла (Спасская, Сір. р.). МАТАЛЫГА, ж.—голень. Якеі даўгеі маталыгі ў Пракопа! (Асінаўка, Беш. р
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁