Старонка 207
◀ / 394 ▶
МАЛІЦЬ, дзс.—уменьшать. До табе маліць—ужо і так мала (Лужасна, Куз. р.). МАЛОЖА, ж. — молодой лес. Бывала было йдзе пасьцьвіць скот—па маложах травы колькі хочы (Глебаўск, Сен. р). МАЛОЖАВІК, а, м. — белый гриб(?). Поўну карзіну сабраў маложавікаў (Веляшковічы, Лёз. р.). МАЛОДЗІВА, н.—молоко только что отелившейся коровы. Ён любіць малодзіва (Янавічы, Сур. р.). МАЛОЙЧЫК, а, м.—молодец. Там ішлі малойчыкі, ўсе мае каханыя (Яноўшчына, Беш. р.). МАЛОЧНІК, у, м.—1) молочай. Euphorbia Helioscopia L. Малочнік расьцець усюдах, ды горкі (Мар'янфельд, Беш. р.); 2) эпилепсия. Eclampsia. Забівае малошнік хворага (Крывіна, Беш. р.). Малочыя больш у дзяцей бываіць (Бяскатава, Гар. р.). МАЛЯВАЦЬ, дзс. — красить. Вунацькі ён малюіць аканіцы (Зуі, Выс. р.). МАЛЯР, а, м. — маляр, красильщик. Ён наняў маляра красіць куфар (Веляшковічы, Лёз. р.). МАМА, МАМАНЬКА, МАМУЛІЧКА, МАМУЛЬКА, ж.—мама. Мая мама ў гародзе (Лужасна, Куз. р.). Непраўданька, маманька, непраўданька родная! (Яноўшчына, Беш. р.). Запалі, мамка, сьвечку — выйдзі на сустрэчку (Глебаўск, Сен. р.). А мамулічка мая, як я стала рада! (Запрудзьдзе, Сен. р.). Пры татульке, пры мамульке мяне гулі бяруць (Запрудзьдзе, Сен. р.). МАМЭНТ, у, м. — момент. У адзін мамэнт стала жарка (Сялец, Чаш. р.). МАНА, ж.—ложь. Мана ўсё, што пра нас кажуць (Лужасна, Куз. р.). МАНАТКІ, ж.—пожитки. Усі манаткі піравазілі ў халупу (Суднікі, Куз. р.). МАНДРЫГУЛІ, ж. — кушанье из соленых огурцов. Зрабіце вы сягодня мандрыгулі (Цяпіна, Чаш. р.). МАНЕЖЫЦЬ, дзс.—баловать. І для чаго вы манежыце дзяўчыну? (Застарыньне, Беш. р.). МАНЕРКА, ж. — жестянка. Падай мне тую манерку, што з чаем была (Дзярэўня, Чаш. р.). МАНІЦЬ, дзс.—1) лгать. Ну, што ты маніш, етага-ж ня было! (Оўсішча, Сен. р.); 2) зваць. Мані качак дадому (Кляшчыно, Беш. р.). МАНКЕТЫ, аў, м.—обшлага. На манкетах нашыты карункі (Чарнагосьці, Беш. р.). МАНТАЧЫЦЬ, дзс. — выпрашивать. Колькі ні мантачы—ні дам (Селішча, Гар. р.). МАРА, ж.—призрак. Каб цябе марой замарыла! (Запрудзьдзе, Сен. р.). МАРАЦ, а, м.—март. У марцы гусака кармі перцам (Русінава, Сен. р.). МАРГІ, оў, м. — мера, часть луга. Калі пойдуць мераць маргі, дык каму-небудзь касьцей не прынясьці (Ходцы, Сен. р.). МАРДАВАЦЦА, дзс.—уставать, утомляться. Мардуюся над етым другі год (Дрыкольле, Куз. р.). МАРКАЧ, а, м. — баран-производитель. За маркачом і авечкі бягуць (Заронава, Куз. р.). МАРКОТНЫ — скучный, печальный. Дзяўчынка вельмі маркотная (Іванск, Чаш. р.). МАРКОЎНІК, у, м.—1) ботва. моркови. Нарві ім маркоўніку і
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 394 ▶