КУРМЕЛЬ, я, м.—1) пескарь. Gobio fluviatilis Flem. Мы налавілі шмат курмялёў (Дробушава, Беш. р.); 2) человек малого роста. Які ён курмель! (Бешанкавічы, Беш. р.).
КУРНА—дымна. У бані дужа курна (Пустынкі, Сен. р.).
КУРНОСЫ — курносый. Во якая курносая, як заводная сьвіньня (Сукрэмна, Сен. р.).
КУРНЫ—дымный. Курная хата стаіць (Кузьміно, Сен. р.).
КУРТА, КУРТКА, ж.—блузка, кофта. Дзе мая курта? (Абухова, Віц. р.). Я пашыла сабе куртку (Засьценкі, Выс. р.).
КУРЧАВЫ — кудрявый У яго галава дужа курчавая (Марцінкава, Куз. р.).
КУРЧАТЫ, зб.—цыплята. З курчат вырастаюць вялікія куры (Марцінкава, Куз. р.).
КУРЧЫНА, ж.—шестик (тонкая жердочка) возле одной из стен хаты. На кажух і павесь яго на курчыну—няхай троху прасохніць: ён адсырэў вісеўшы ў клеці (Глебаўск, Сен. р.). На курчані вісіць хустка (Рудніца, Сен. р.).
КУРЫЦА, ж.—курица. Каршун задзёр курыцу (Белькава, Беш. р.).
КУРЫЦЦА, дзс.—тлеть. Курацца трохі дровы (Оўсішча, Сен. р.).
КУСАНАК, а, м. — обгрызок. Даёш свой кусанак (Купіна, Віц. р.).
КУСАЦЬ, дзс.—кусать. Авадзень дужа кусае (Кузьміно, Сен. р.).
КУСУПЛЁТКА, ж.—ленточка в волосы На табе ў косы кусуплёткі (Купіна, Віц. р.).
КУТ, а, м.—угол. Садзі яго ў кут (Навікі, Віц. р.).
КУТАС, а, м.—кисть. У яго паяс з кутасамі (Ганкавічы, Беш. р.).
КУТНІ—угловой. Кутняе бярно грыб жуець (Лужасна, Куз. р.).
КУТЫ — кованый. Мой конь ня куты (Ісачкава, Аз. р.).
КУФА, ж.—40-ведерная бочка. Куфу аўса насыпаў (Раманаўка, Сен. р.).
КУФАР, а, м.—сундук Вязуць пасьля вясельля куфар нявесткі (Пачаевічы, Чаш. р.).
КУХАН, а, м. — пшеничная лепешка. На тры капейкі даюць кухан (Павульле, Чаш. р.).
КУХЛІК, а, м.—1) глиняная кружка. Налі кухлік чаю (Якшы, Беш. р.); 2) молочник. Мой кухлік зваліўся й разьбіўся (Мікалаёва, Куз. р.).
КУЦУБІНА, ж.—прут. Ударыў бы яго куцубінай (Крывіна, Беш. р.).
КУЦЫ — куцый, бесхвостый. Куцы сабака пакусаў мяне (Падлазнікі, Куз. р.).
КУЦЬЦЯ, ж.—кутья, каша с пшеничных зерен, из перловой крупы. Куцьцю варуць на дзяды (Альшанікі, Беш. р.).
КУЧАРАВЫ—кудрявый. У ёй кучаравыя валасы (Карма, Куз. р.).
КУШЭРКА, ж. — акушерка. Скульля яна знаіць кушэрка твая! (Аскершчына, Беш. р.).
КШТАЛЦЕЦЬ, дзс. — делаться похожим. На бахара яе кшталцеіць, падла! (Лужасна, Куз. р.).
КЫЦІ, вкл.—зов кошки. Кыці, кыці, кыці, коцік мой! (Веляшковічы, Лёз. р.).
80 👁