КРАКВА, ж — кряква Anas boschas L. Кракву застрэліў на балоці (Лужасна, Куз. р.).
КРАЛІ, ж. — бусы. Я купіла кралі—кругом шыі 5 раз (Рубеж, Беш. р.). Гл. каралі.
КРАМА, ж.—лавка. У якей ты краме купляла курту? (Пустыр, Сір. р.).
КРАМНІК, а, м. — лавочник. Крамнік увесь дзень таргаваў (Сянно, Сен. р.).
КРАМНЫ—лавочный. У Грышкі крамная рубаха (Дабрамысьль, Лёз. р.).
КРАМСАНУЦЬ, дзс.—резануть, чиркнуть. Трэба добра крамсануць, каб загарэлася (Сялец, Чаш. р.).
КРАМСАЦЬ, дзс. — кромсать, резать без толку. Глядзі, як ён крамсаіць палосьсе (Асінаўка, Сен. р.).
КРАМСЬ-КРАМСЬ, вкл.—чирк-чирк. А ён сярнічкай крамсь-крамсь (Сялец, Чаш. р.).
КРАНТ, у, м.—кран. Адкруці крант (Рудня, Аз. р.).
КРАПАНКА, ж—начинка. Люблю ўсё з крапанкай (Лужасна, Куз. р.).
КРАПІВА, ж.—крапива. Urtica dioica L. Крапіва глушыць агарод (Ісачкава, Аз. р.).
КРАПІЦЦА, дзс.—1) укрепляться. Крэпіцца на новым месцы (Веляшковічы, Лёз. р.); 2) подкрепляться. Крапіся хоць крупеняй—дзень вялік (Лужасна, Куз. р.); 3) быть твердым, непоколебимым. Крапіся, браток, у етым дзеле (Лашнёва, Выс. р.).
КРАПІЎНІК, а, м. — внебрачный ребенок. Гэта дзяўчына з крапіўнікам (Ст. Сяло, Куз. р.).
КРАСАВАЦЦА, КРАСАВАЦЬ, дзс.—цвести. Жыта пачало красавацца (Дубраўкі, Сен. р.). Жыта ўжо красуе (Забор'е, Сен. р.).
КРАСКА, ж.—цветок. Назьбіралі красак па ўзьмежку (Белькава, Беш. р.).
КРАСТЭНЦЫЯ, ж. — большая площадь пахотной земли. Бачыў ты гэткую крастэнцыю? (Лазова, Сен. р.).
КРАСЬНІК, у, м. — последнее воскресенье пред Рождеством. К красьніку бацька зробіў новыя сані (Асінаўка, Беш. р.).
КРАСЬЦІ, дзс.—красть. Красьці трэба бросіць (Кузьміно, Сен. р.).
КРАТАЦЬ, дзс.—трогать, двигать. Ня кратай, а то зваліш (Стаішча, Чаш. р.).
КРАТОЎНЯ, ж. — нарытая кротами кучка земли. Раськідай кратоўні (Лятоўшчына, Куз. р.).
КРАЎНІЦА, ж.— источник с ржавчиной. Намачыла баба маткі ў краўніцы (Вішкавічы, Чаш. р.).
КРАЎПІЦА, ж.—плакун трава. Lythrum Salicaria L. Краўпіцы ня відаць (Лужасна, Куз. р.).
КРАШАНІНА, ж.—крашенное полотно, материя. Сыяны з крашаніны (Гарадок, Гар. р).
КРЭЙДА, ж. — мел. Пабелім печ крэйдай (Ранчыцы, Беш. р.).
КРЭНДЗІЦЬ, дзс.— тревожить. Мая нага ўсё крэндзіць і крэндзіць (Мамойкі, Беш. р.).
КРЭСЛА, н.—кресла. Ішоў Ян з даўгім шастом із залатым вусом; сядзь бог у крэсьлі, стань залатнік на месьці (Сьвіціна, Беш. р.).
КРЭЎНЫ — родной, кровный. Пэўна ён крэўны табе? (Сукрэмна, Сен. р.).
КРОІЦЬ, дзс.— 1) кроить при шитье. Ужо камызэльку кроіць
83 👁