КОНСКАЕ ШЧАЎЕ—дикій шчавель. Rumex obtusifolius L. і інш. Конскае шчаўе расьцець во (Шаркі, Куз. р.). КОНЧЫ—обязательно. Кончы яму нада к сірадзе ды й усё! Кончы шаўковае плацьця нада купляць (Рыбчына Сір. р.). КОРАБ, у, м.—1) большая соломенная или деревянная корзина кувшином. Насыпаў кораб збожжа (Падрэзы, Чаш. р.); 2) глубокая телега. Нада ужо кораб ладзіць (Касачы, Лёз. р.). КОРАК, а, м. — каблук. Як гэта у такіх чаравіках хадзіць, гэткія вялікія коркі (Забор'е, Сен. р.). КОРЖЫК, а, м. — пряник. Якія вашы коржыкі смашныя! (Заазер'е, Сен. р.). КОПАНЬ, ж. — вырытый прудок. У копані папалашчы (Барсукі, Аз. р.). КОПТАР, у, м.—излишек выше краёў. З коптарам насыпаў мех (Лужасна, Куз. р.). КОРПУСНЫ—с крупным туловищем. Зьмітры корпусны хлопец (Сялец, Чаш. р.). КОРХ, у, м. — мера длины в один вершок. Ухаце на корх пылу нарасло (Вішкавічы, Чаш. р.). КОРЧ, а, м. — пень. У дарогі стаіць корч (Храпавічы, Куз. р.). КОСЬЦЬ, ж. — кость. Многа касьцей у рыбе (Пужалава, Аз. р.). КОСЯ, і, м.—ласкательное слово — конь. Наш кося напіўся (Лапы, Беш. р.). КОЎДРА, ж. — одеяло. Пакрыйся маёй коўдрай (Ісачкава, Аз. р.). КОЎЗАНКА, ж. — природный каток, лед где катаются. Пабег на коўзанку (Доўгае, Беш. р.). Пар. каўзель. КОЎЗАЦЦА, дзс.— кататься на льду, на коньках. Досыць табе коўзацца! (Доўжа, Куз. р.). КОЎКА, ж. — колотушка для разбивания комьев на ниве. Вазьмі аберуч коўку (Сухарукава, Аз. р.). КОЎШ, а, м.—ковш, кружка. Моўша п'ець з коўша, а Янкель прама са шклянкі (Касачы, Лёз. р.) КОХЛІК, у, м.— коклюш. Tussis convulsiva або Pertusis. Дзяўчынку маю забіваіць кохлік (Асінаўка, Беш. р.). КОХТА, ж. — кофта, блуза. Нада ўзяць сабе на кохту, бо гэтая падралася (Асінаўка, Беш. р.). КОЧ, у, м. — пята в яйце. Дзяржы коч—буду біць (Заазер'е, Сен. р.). КОШЫК, а, м. — корзинка. Наплялі шмат кошыкаў (Пачаевічы, Чаш. р.). КПІЦЦА, КПІЦЬ, дзс.— подсмеиваться, высмеивать. Ён заўсёды нада мной кпіць (Вейна, Сен. р.). Што ты кпішся нада мной? (Ліпна, Сен. р.). Ня кпі каля яго (Сяркуці, Сен. р.). КРАВЕЦ, а, м. — портной. Кравец пашоў к суседу шыць (Стаішча, Чаш. р.). КРАЁВЫ — принадлежащий местному краю, областной. І краёвы скот быў на выстаўцы (Лужасна, Куз. р.). КРАДЗЕЖ, у, м. — воровство. Пашоў такі крадзеж! (Навікі, Віц. р.). У весцы зрабілася крадзежа (Дзямідавічы, Чаш. р.). КРАЙ, ю, м.—1) область. У нашым краі мядзьвядзёў ужо нямаш (Каверзіна, Меж. р.); 2) берег, край. З таго краю глянь (Лужасна, Куз. р.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
109 👁