Віцебскі краёвы слоўнік (1927). М. І. Касьпяровіч

 ◀  / 394  ▶ 
КАХЛЯ, ж.—изразец. На тэй вуліцы, дзе кахлі дзелаюць (Лужасна, Куз. р.). КАХУНДРЫЦА, ж.— мелочная тряпичная торговка. Кахундрыца купіла ў ей курыцу (Лёзна,Лёз.р.). КАЦЁЛ, а, м.— котел, чугунный горшок. У катле звары капусту (Шарыпіна, Беш. р.) КАЦЭЛБКІ, ж. — блоки, поддерживающие «ніты» (гл.) в ткацком станке. Кацэлькі нада вешаць на аднэй вышыне, каб ніты роўна хадзілі (Ходцы, Сен. р.). КАЦІК, а, м.— яйцо, которое хорошо катится. У каго мой кацік? (Спасская, Cip. р.). КАЦІЦЦА, дзс.— кроме общего значения—родить ягненнка. Наша авечка кацілась (Каралі, Куз. р.). КАЦЩЬ, дзс.—кроме общего значения— родить ягненка. Наша авечка каціла пару ягнят (Семянцова, Беш. р.). КАЦЮЛЬКА, ж. — круглый кусок палки, подкладываемый под ухват, чтоб легче вставить горшок в печь. Падлажы кацюльку пад вілкі— лягчэй будзіць (Александрова, Гар. р.). Пар. качулка, катулка. КАЦЮ Х, а, л*.— чурбан. Адрэж кацюх на узгалавашчы (Ульлянавічы, рен. р.). КАЦЯНЁ, н.— котенок. Кацяняты скора будуць лавіць мышэй (Гарывецк, Сен. р.). КАЦЯРЫНКА, ж. — майский жук. Melokmtha melolontha L. Мы знашлі кацярынку (Чарнагосьці, Беш. р.). К А Ц Я Р Ы Н К І, ж. — желтая акация. Caragana arborescens Lam. Кацярынкі прыгожыя цьвяты (Ганкавічы, Беш. p.). КАЧАЛКІ, ж. — каток для белья. Ён падарыў мне сяньні добрыя качалкі (С ь л i ж ы к i, Куз. p.). КАЧАНЁ, «r.— утенок. На рацэ плывуць качаняты (С т p а л к i, Беш. p.). КАЧАНЬНЕ, н., зб.—кочни. Вырасла добрае качаньне (Купіна, Віц. p.). КАЧАРГА, ж.—кочерга. Kaчарга стаяла ў качарэжніку (Вяжоўкі, Чаш. p.). КАЧАРЭЖНІК, y, м. - угол около печки, где ставят ухват, кочергу и т. п. Пастаў вілкі ў качарэжнік (Пацкава, Сен. p.). К А Ч А Р Ы Ж К А, ж. — ствол кочна капусты. Я дужа люблю есьці качарыжкі (Бешанкавічы, Беш. p.). КАЧАТЫ Х, у, м. — крючек для плетения лаптей. Падай начатых! (Путрына, Cip. р.). КАЧАЦЦА, дзс. — кататься. ён пачаў качацца па гразі (Сялец, Чаш. р.). КАЧАЦЬ, катать. Хлопцы качаюць кружочкі з бляхі (Сянно, Сен. р.). Качай бяльлё (Лужасна, Куз. р,). К А Ч К А,»:.—утка. Anas. Качка ня курыца: без вады пражыць ня могіць (Заронава, Куз. р.). КАЧУЛКА, ж,— круглый кусок палки подкладываемый под ухват, чтобы легче горшок в печь подать. Качулка эвалілась з загнеткі (Забалотнікі, Куз. р.). Пар. кацюлька; катулка. КАШ АЛА, ж.— верх телеги, самая телега. Кашала ў калёсах новая (Гарадок, Гар. р.). КАШ АРЫ ЦЬ, дзс. — очищать. Пувёз сваю бабу кашарыць (Бешанкавічы, Беш. р
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зб.—кочнй
5 👁
 ◀  / 394  ▶