Старонка 169
◀ / 394 ▶
ІСТРУБ, у, м.—сруб. У іструбу памасьцілі ужо падлогу і столь (Сянно, Сен. р.). Пар. зруб. ІСТУЖКА, ж. — лента. У мяне ёсь зялёная й красная істушка (Рыбчына, Сір. р.). ІСЬПІЦА, ж. — спица. Ісьпіцы ў катку дубовыя (Красьніца, Чаш. р.). ІСЦА, ж. — подкожный зуд подошвы. Ісца не даець пакою (Сянно, Сен. р.). ІСЬЦІЗНА, ж. — искомая по суду собственность. Ісьцізны сваей ён не дайшоў у Віцемску (Лужасна, Куз. р.). ІЦЬВІНА, ж.—связь головки саней с «капылом» (гл.) Зламаў ён іцьвіну ў дарозе (Балтухі, Сур. р.). К. КАБ, зл.—1) чтобы. Каб цябе пярун забіў! (Шарыпіна, Беш. р.); 2) если-бы, если-б. Каб вы ведалі, мае родныя, як ён мне абрыдзіў! (Ходцы, Сен. р.). КАБАЛДАЙ, я, м. — великовозрастный. Як табе ня сорамна—ты-ж ужо кабалдай! (Луб'ева, Аз. р.). КАБАН, а, м.—боров. Кабан тлусты (Беліца, Сен. р.). КАБАТ, а, м. — 1) душегрейка. Надзень дзяўчыне кабат—сьцюдзёна (Пацкава, Сен. р.); 2) платьице. Кабат у мае донькі дужа даўгі (Доўгае, Бёш. р.). КАБЕРАЦ, у, м. — коврик (венчальный). Не давядзі госпадзі з нялюбым на каберцы стаць (Сукрэмна, Сен. р.). КАБЕТА, ж. — женщина. Пацалуй міне за гэта, калі я табе кабета (Чашнікі, Чаш. р.). КАБЕЦ, а, м. — кобчик. Falco vespertinus L. Кабец ляцеў лі лесу (Заронава, Куз. р.). КАБЫЛА, ж.—кобыла. Кабыла ажарабіла жарабка (Гарывецк, Сен. р.). КАБЫЛКА, ж. — 1) кобылка. Я сваю кабылку ў санкі запрагаю ўжо (Лужасна, Куз. р.); 2) подставка под струны. У тваей скрыпцы кабылка высокая (Стасева, Выс. р.); 3) ячейка в «нітах» (гл.), куда продевается нитка основы. Ні пувядзеш-жа ты ў адну кабылку дзьве ніткі! (Сукрэмна, Сен. р.). КАВАДЛА, н.—наковальня. У нашай кузьні дрэннае кувадла (Сьвеча, Беш. р.). КАВАЛАК, а, у, м.—кусок. Яму прышоўся добры кавалак зямлі (Храпавічы, Куз. р.). КАВАЛЬ, я, м. — кузнец. Каваль куець зілеза (Дражна, Куз. р.). КАВАЛЬНІК, у, м.— ослинник двулетний. Oenothera biennis L. Кавальнік вунацькі (Лужасна, Куз. р.). КАВУН, а, м.—арбуз. Citrullus vulgaris Schrad. Кавун прывозюць з гораду (Альшанікі, Беш. р.). КАВУР, а, м.—поганка большая. Lophaetyria cristata L., Podiceps cristatus L. Кавуры сюда ліцяць (Саломінка, Беш. р.). КАВЫЛЯЦЬ, дзс. — ковылять, хромать. Ён ужо пачаў патроху каваляць (Лучкі, Віц. р.). КАВЫРАЦЬ, дзс.—подплетать. Увесь адвечарак кавыраець лапці (Асінаўка, Беш. р.). КАВЯЛА, ж. — костыль. Бязногі прасіў падаць яму кавялу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 394 ▶