Старонка 167
◀ / 394 ▶
ІКАЎКА, ІКОТКА, ж.—икота. Янка зьеў капусты з алеем і ў яго стала ікаўка (Сьвеча, Беш. р.). Чым ета ікотку прагнаць? (Горбава, Лёз. р.). ІКАЦЦА, дзс.—икаться. Ікаецца, бо ўспамінаюць (Бачэйкава, Беш. р.). ІЛГАНЬНЕ, н.—ложь, лганье. Сваім ілганьнем Архіп вядомы (Пустыр, Сір. р.). ІЛГАЦЦА, дзс.—лгаться. Гладка ў яго сёньне ілжэцца (Лужасна, Куз. р.). ІЛГАЦЬ, дзс.—лгать. Ілжэш ты, як сабака (Мазалава, Куз. р.). ІЛГУН, а, м.—лгун. Бальшэй ты ілгун (Варашылы, Куз. р.). ІЛЬЛЁЎ ВОЗ—созвездие Большой Медведицы. Ільлёў воз ужо на поўдні (Сялец, Чаш. р.). ІЛЬНУЦЬ, дзс.—липнуть, льнуть. Яна дужа ільнець да Архіпа (Лужасна, Чаш. р.). ІЛЬЦЫ, ж.—вожжи. Кіруй каня ільцамі, а ня вачамі (Саўчонкі, Куз. р.). ІМБРЫЧАК, а, м.—чайник. У імбрычку стаіць чай (Чараўкі, Сен. р.). ІМГЛА, ІМЖА, ІМЖАКА, ж.—мгла, мелкий дождик. Увесь дзень ідзе імгла (Нов. Сяло, Беш. р.). За імжою нічога ня відаць (Лужасна, Куз. р.). На дварэ ідзець імжака (Цяпіна, Чаш. р.). ІМЕЦЦА, дзс.—вериться. Ня імецца, што ён там быў (Іванск, Чаш. р.). ІМЖАВЫ—мглистый. Імжавая пагода сёньня (Красьніца, Чаш. р.). ІМЖЫЦЦА, дзс.—моросить. Сёньня дошч імжыцца (Мянюцева, Сен. р.). ІМЖЫЦЬ, дзс.—моросить. Пагода дрэнная—імжыць як увосень (Латыгаль, Сен. р.). ІМКНУЦЦА, дзс.—стремиться. Імкнецца, ліха ведае, куды (Балдыкова, Аз. р.). ІМОСЬЦЕНЬКА, ж.—ваша милость. Вось як, мая імосьценька, маемся (Баранава, Куз. р.). ІМПЭТ, у, м.—стремительность. Бег, бег і з імпэту папаў на лёд (Пятніцкая, Беш. р.). Пар. ампэт; 2) сотрясение воздуха от выстрела или грома. Мне як дало імпэтам, дык я чуць ачунеў (Вішкавічы, Чаш. р.). ІМПЭТАМ—стремительно. Воўк накінаўся на яго імпэтам (Бель, Выс. р.). ІМШАРА, ж.—моховое болото. На імшары расьцець мох (Баранаўка, Куз. р.). Пар. амшара. ІМШЫЦЬ, дзс.—конопатить мохом. Хлеў нада імшыць (Пустынкі, Сен. р.). ІМЯ, н.—имя. Як яго імя й фамілія? (Латышы, Беш. р.). ІМЯЦЬ, дзс.—брать. Імець яго за жывое (Бель, Выс. р.). ІНАКШ—иначе. Інакш ня зробіш (Асінаўка, Выс. р.). ІНАКШЫ, ІНШЫ—иной. Гэта зусім інакшы начальнік (Сьвеча, Беш. р.). Ён іншы раз дужа бывае сярдзіты (Косы, Віц. р.). ІНАКШЫЦЬ, ІНШЫЦЬ, дзс.—изменять. Давай інакшыць, каб не пазналі (Лужасна, Куз. р.). Добра будзе—не нада іншыць (Дубнікі, Сен. р.). ІНДЫК, а, м.—индюк. Meleagris gallopavo domesticus. А сват ходзіць, харабруіць, як індык (Купіна, Віц. р.). ІНДЫЧАНЁ, н.—индюшёнок. Індычыняты баяцца расы (Ульлянавічы, Сен. р.). ІНОДЫ—иногда. Іноды і ён не сярдзіты (Бель, Выс. р.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 394 ▶