ЗЬВЯРНУЦЬ, дзс.—свернуть. Як праедзіш дзярэўню, зьвярні ўлева (Пяцігарск, Беш. р.).
ЗЬВЯРЫСТЫ—злой, как зверь. Калі п'яны—тады зьвярысты (Гародна, Віц. р.).
ЗЬВЯСЬНЕЎШЫ—похудевший по весне. Зьвясьнеўшы конь—не паедзеш далёка (Расна, Сен. р.).
ЗЬЕЗД, у, м.—с'езд. Цэлых тры дні цягнуўся зьезд (Забор'е, Сен. р.).
ЗЬЕЗЬДЗІЦЬ, дзс.—с'ездить. Дарма зьездьдзіў на пруд (Кураеды, Беш. р.).
ЗЬЕДЗЬ, ж.—болезнь, которая медленно «ест» человека. Прыгавор хужа зьедзі (Астроўна, Віц. р.).
ЗЬЕСЬЦІ, дзс.—с'есть. Багдай цябе ваўкі зьелі (Чарнагосьці, Беш. р.). Голад ня цётка: зьесьць, што папала (Мішкава, Куз. р.).
ЗЬЕХАЦЬ, дзс.—1) с'ездить. Я зьехаў сягоньні ў горад абдзень (Стралкі, Беш. р.); 2) сильно ударить. Ты мне цяпер не даедай—во ляжыць палка, дык зьеду па карку (Вядрэнь, Чаш. р.).
ЗЬЗЯЦЬ, дзс.—сиять. Сонейка зьзяе (Труханавічы, Чаш. р.).
ЗЬДЗЕК, у, м.—издевательство. Колькі зьдзеку я ад іх нацярпеўся! (Прыстоі, Чаш. р.).
ЗЬДЗЕКВАЦЦА, ЗЬДЗЯКАЦЦА, дзс.—издеваться. Божа-ж мой, як зьдзекваецца над Янкам яго мачыха! (Русінава, Сен. р.). Ён зьдзякаўся над гэтым (Падрэзы, Чаш. р.)
ЗЬДЗЕРЦІ, дзс.—сорвать, содрать Зьдзёр скуру з пальца (Чарнагосьці, Беш. р.).
ЗЬДЗЕЦЬ, ЗЬДЗЯВАЦЬ, дзс.—снять, снимать. Зьдзень свой балахон (Сялец, Чаш. р.). Зьдзявай боты (Стаішча, Чаш. р.).
ЗЬДЗЯЎБІЦЬ, дзс.—поковырять, смять. Цімоха зьдзяўбіў пірог (Чарнагосьці, Беш. р.).
ЗЬЛЕБ, а, м.—сноб. Зьлеб ты пракляты, што мучыш?(Мазалава, Куз. р.).
ЗЬЛЕЗЬЦІ, дзс.—слезть. Дзед зьлез з печы (Рудня, Аз. р.).
ЗЬЛЕЦЬЦЕ, н.—одно лето. Купіў каня на адно зьлецьця. Сёлета было благоя зьлецьця (Стралкі, Беш. р.).
ЗЬЛІЗАЦЬ, дзс.—слизать. Памаўзлівы кот зьлізаў вяршынкі (Кураеды, Беш. р.).
ЗЬЛІТАВАЦЦА, дзс.—сжалиться. Зьлітуйся ты нада мной (Доўгае, Беш. р.).
ЗЬЛЯКНУЦЦА, дзс.—испугаться. Рыгорка зьлякнуўся і закрычаў: «вон, вон» (Вядрэнь, Чаш. р.).
ЗЬЛЯНЕЦЬ, дзс.—разлениться. Сынок, ты гладка зьлянеў (Асінаўка, Беш. р.).
ЗЬЛЯПІЦЦА, дзс.—склеиться. Я замазаў, прывязаў, дык яна і зьляпілася (Машчоны, Сен. р.).
ЗЬЛЯПІЦЬ, дзс.—слепить. Не пастроіў, а зьляпіў хатку (Стралкі, Беш. р.).
ЗЬЛЯПУХА, ж.—незрелая ягода. Зьляпухі нясмашныя, на што зьбіраць? (Марцінкава, Куз. р.).
ЗЬЛЯТАЦЬ, дзс.—слетать. За дрэнныя словы зьлятаюць галовы (Алексінічы, Сен. р.).
ЗЬМЕНА, ж.—1) перемена. Сёньня зьмена пагоды (Мянюцева, Сен. р.); 2) поле в севообороте. У якую зьмену сягоньня пагналі кароў? (Сянно, Сен. р.).
ЗЬМІНЬДЗЮК, а, м.—скряга. Ён такі зьміньдзюк—усё валачэць да сябе (Селядцова, Беш. р.).
84 👁