Старонка 137
◀ / 394 ▶
гэта баба, што загаварвае ад суроц, кроў і другія балесьці (Пажарышча, Беш. р.). ЗАГАДВАЦЬ, дзс. — приказывать. Загадываць ёсьць каму, а работаць некаму (Сукрысьцікі, Аз. р.). ЗАГАДЧЫК, а, м. — указчик. Ты мне не загадывай, загадчык едакі! (Маскалёнкі, Беш. р.). ЗАГАДКА, ж. — 1) загадка. „Ног многа, а з поля на сьпіне едзе“, — вось і загадка, а адгадка — «барана» (Семянцова, Беш. р.); 2) мелколепестник. Erigeron acer L. А з малымі лісточкамі загадку відзіў? (Сітна, Лёз. р.). ЗАГАДЗЯ, ЗАГАДЗЬ — заранее. Нада загадзя памысьліць (Шаркі, Куз. р.). Нанасі загадзь вады (Лоўжа, Сір. р.). ЗАГАІЦЦА, дзс. — заживиться. У мяне ўжо рука загаілась (Пустынкі, Сен. р.). ЗАГАІЦЬ, дзс. — заживить, залечить рану. Надабе каню плячо загаіць (Бікава, Сен. р.). ЗАГАЛІЦЬ, дзс. — обнажить. Загалі ей спадніцу і атлупі, ніхай ня дурэе (Сянно, Сен. р.). ЗАГАНА, ж. — недостаток. Мой конь без усякай заганы (Сухарукава, Аз. р.). ЗАГАНІЦЬ, дзс. — забраковать. Чым ты майго каня заганяеш, што у ім ёсь за загана? (Асіпова, Аз. р.). Зусім заганіў маі будынкі (Лучкі, Віц. р.). ЗАГАРАДА, ж. — огороженное место, чаще между домом и сараями, для скота. Загані кароў у загараду (Азярышча, Аз. р.). ЗАГАРАДЗІЦЬ, дзс. — загородить. Табе, Грыгор, трэба ў выгане загарадзіць дзірку (Чашнікі, Чаш. р.). ЗАГАРАК, а, м. — часы. «Катора гадзіна» — «Няма у мяне загарка» (Шафраны, Сен. р.). ЗАГАРТАЦЬ, ЗАГАРНУЦЬ, дзс. — 1) загребать, загрести. Загарні жар у пячурку (Шаркі, Куз. р.); 2) охватить. Загарнула ўсё дымам (Дабрамысьль, Лёз. р.). ЗАГАСІЦЬ, дзс. — потушить. Ня круціся, бо загасіш цяпло (Забор'е, Сен. р.). ЗАГВАЗДКА, ж. — чека. Ссорылася загваздка і зьдзеўся каток (Пясочак, Куз. р.). ЗАГВАЗЬДЗІЦЬ дзс. — вбить, заколотить Загвазьдзі ў землю колік (Сянно, Сен. р.). ЗАГІБ, у, м. — льнянка. Linaria vulgaris Mill. Загіб жоўтым цьвіціць (Карма, Куз. р.). ЗАГІНУТЫ — пропавший. Загінутага хлопчыка знашлі ўжо вясной (Мішкава, Куз. р.). ЗАГІНУЦЬ, дзс. — пропасть. Янка загінуў у сваім жыцьці (Вейна, Сен. р.). ЗАГЛОБА, аг. — завистливец. Яму усё мала, праклятаму заглобе! (Сухарукава, Аз. р.). ЗАГЛЯДВАЦЬ, дзс. — засматриваться. Чаго заглядваеш у чужую клець? (Лужасна, Куз. р.). ЗАГНАТЫ — загнанный. Загнатыя каровы вырваліся з хлеву (Лужасна, Куз. р.) ЗАГНЕТ, ЗАГНЕТАК, а, м., ЗАГНЁТКА, ж. — 1) площадка передней части, устья кухонной печи. Гаршок стаіць на загнеце (Асіпова, Аз. р.). Кацёл на загнетку (Касачы, Лёз. р.). Пастаў гаршчок на загнетку (Янавічы, Сур. р.); 2) скупой. Ён ад веку такі загнет (Асіпова, Аз. р.). ЗАГОН, а, у, м. — загон (на ниве). Два загоны ужо зжала (Глебаўск, Сен. р.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 394 ▶