кі што, дык яна нядзелю будзець жмындаць (Сукрэмна, Сен. р.). ЖНІВА, н.— жатва. Настала, брат, ужо пара жніва (Асінаўка, Выс. р.). ЖНІЎНІК, у, а, м.— пни, остатки стеблей на сжатом поле. Жніўнік дужа колецца (Горбава, Лёз. р.). ЖОДЗЕН, ЖОДЫН, ЖАДНЫ— каждый. Я працую жодзен дзень (Гравы, Сен. р.). Якуб жодын дзень прыходзіць к нам (Сялец, Чаш. р.). З жадным яна брэшацца (Сянно, Сен. р.). ЖОЛАБ, а, м.— кроме общего значения— корыто для кормления животных. Разьвядзі у жолабе пойла коням (Варонькі, Сір. р.). Сьвіньні елі с жолаба (Чарнагосьці, Беш. р.). ЖОЛУД, а, м.— желудь. Жулудоў дужа многа будзіць (Сьліжыкі, Куз. р.). ЖОНКА, ж.— жена. Пану верна ні служы, а жонцы праўды ні кажы (Рудня, Аз. р.). ЖОНЧЫН— женин. Жончын дрыліх нехта ўкраў (Каралькі, Сір. р.). ЖОРАН, а, м.— жернов. Пазаві жарнасека жорны каваць (Лужасна, Куз. р.). ЖОРАЎ, а, м.— 1) журавль. Grus cinerea Bechsf. Вон журавы паляцелі (Дрыкольле, Куз. р.); 2) колодезный журавль. Антон к свайму калодзісю зьдзелаў жораў (Баравыя, Куз. р.). ЖОРНАВЫ— смолотый на ручных жерновах. Жорнавая мука буйная (Сянно, Сен. р.). ЖОРНЫ, аў, м.— ручная мельница, жернова. Мы самі мелем хлеб у жорнах (Раіны, Аз. р.). ЖОРСТКІ — жесткий, колючий. Пясок дужа жорсткі (Сянно, Сен. р.). ЖОСТКІ— шустрый. Вот і маленькі, але ж гэткі жосткі малец: усюды ён пасьпеець (Сянно, Сен. р.). ЖОЎКЛЫ— пожелтевший. Жоўклыя квяты выкінулі (Лужасна, Куз. р.). ЖОЎКНУЦЬ, дзс. — желтеть. Жоўкнець усё гэта (Сянно, Сен. р.). ЖОЎЦЬ, ж — желчь. Лопнула жоўць (Сянно, Сен. р.). ЖРАНЬНЕ, н.— еда не в меру. Пакінь ты сваё жраньне (Пустынкі, Сен. р.). ЖРАТВА, ж.— еда. Жратва у нас няважная (Александрова, Гар. р.). ЖРАЦЬ, дзс.— жрать, жадно есть. Дакуль ты будзеш жраць, прорва? (Чарнагосьці, Беш. р.). ЖУДАСНА— жутко. Мне стала неяк жудасна (Лук'янова, Сен. р.). ЖУК БАБОВЫ, ЖУК БЯРОЗАВІК, а, м.— жук (?). Пара боб сеяць — ужо жукі бабовыя ёсьць (Бікложа, Беш. р.). Жук — бярозавік во (Шыпы, Сен. р.). ЖУКОВІНА, ж.— кольцо, перстень. Зьміцер падарыў мне жуковіну (Зайкава, Меж. р.). ЖУЛЕЙКА, ж.— гл. жалейка. ЖУЛЕІЦЬ, дзс.— играть на свирели. Хлопцы увесь дзень жулеюць на полі (Асінаўка, Беш. р.). ЖУР, у, м.— жидкий овсяный кисель. Досыць я журу нахлябаўся (Сухарукава, Аз. р.). ЖУРАВІНА, ж. — клюква. Oxycoceus palustris Pers., О. microcarpa Turcz. У нашым балоце расьце журавіна (Салаўёва, Куз. р.). ЖУРАВІНАВЫ, — клюквенный. Журавінавага кісялю далі (Марудзенкі, Сір. р.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁